гэта ў мяне за жыця такая, толькі на цібе рабіць. Амбілеўцы Шчуч. А цяпер я ўжэ палучаю сто трыццаць тысяч. О ё маё, сколькі траціць на мяне грошай гасударства! Жытомля Гродз. (ДМГ, 155). ЁЖЫКА. Пад ёжыка. Від мужчынскай прычоскі. Мой сын любіць патстрыгацца пад ёжыка, кажа, ёжык яму панараўны. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 157). ЁМ. Ні па ём. Што-н. не задавальняе каго-н. Такі злы чалавек: гатоў кінуцца біцца, як што ні па ём. Заполле Івац. (ДСК, 59). ЁН. Каб ён (яна, яно, яны, ты, вы) згарэў (згарэла, згарэлі). Выкл. Абур. Выказванне незадавальнення, абурэння, нядобразычлівасці. Каб ён згарэў гэты пракляты замуш, усё жыця ён мне паламоў. Бабіна Гродз. Это плашчуга – это гадко зельле, каб яно згарэло. Парэчча Навагр. (ХБД, 209). А баба кажэ: «Ах, каб ты згарэла, куды ты пойдзеш?» Восава Навагр. (ХБД, 205). А я толькі шляпаў хапіла цэлы чумадан. А як разабрала, дык адны капялюшы, кап вы згарэлі. Морына Іўеў. (ДМГ, 110). Няхай ён (яна, яно, яны) згарыць (згараць). Выкл. Абур. Выказванне незадавальнення, абурэння, недабразычлівасці. Ужо як гэты ўхажор, то няхай ён лепш згарыць. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 519). «Кінь ты, што тут піць». – «А няхай яна згарыць. Яна й так мне насаліла, усе вантробы папаліла». Голдава Лід. (ДМГ, 233). Цяжкі быў час, хай ён згарыць і ніколі ні вернецца. Лапенкі Гродз. (СНМ-2, 256). Хай ён гарыць. Выкл. Няўхв. Выказванне розных адмоўных пачуццяў. Досыць тады мы нагараваліса, хай ён гарыць з тым часам. Саволеўка Гродз. (СНМ-2, 65). ЁРШ. Пад ёрш. Від мужчынскай прычоскі. Мужчыны валасэ падстрыгаюць пад польку, пад ёрш, жанчыны падрэзваюць валасэ пад гаршчок. Вострава Сл. (МСГВ, 333). ЁСЕЛ. Ёсел кілавы. Зневаж. Няўмелы, ні да чога не здатны чалавек. От Ёсял кілавы, ні да чэго ні здатны. Свіслач Гродз. ЁСЬКА. Як Ёська Чарнапыцкі лапавухі. Дзіц. Мурзаты, непамыты, неахайны. Нінка, чаму тварык ні памыла? Як Ёська Чарнапыцкі лапавухі. Сурынка Сл. ● Чарнапыцкі – штучнае прозвішча, утворанае ад словазлучэння чорныя пыцкі, дзе дыялектызм пыцкі мае значэнне 'шчокі'. ЁСЯЛЬКО. Дурны Ёсялько. Зневаж. Прастакаваты, неразумны, бесталковы чалавек. Твой мужык як мужык, а мой дурны Ёсялько – нічого сам добро ні зробіць. Зэльва Зэльв. ЁТ. Ёт па ёту. Паступова (дасягнуць чаго-н.). Ёт па ёту і навучыўся. Старынкі Шчуч. ~ Ж~ ЖАБА. Дасць жаба малака каму. Хто-н. зазна´е вельмі многа клопатаў, турбот, непрыемнасцяў, цяжкасцяў. Давайця хутчэй канчаць гэту работу, а то дасьць нам жаба малака ў гэтум лесі. Падбалоцце Зэльв. Жаба душыць (душыла) каго. Няўхв. Каго-н. перапаўняе зайздрасць. Яе жаба душыла, што я сабе мабільнік купіла. Скідзель Гродз. Жаба малая. Дзіц. Няўхв. Дакорлівае абзыванне дзяцей. Ах ты жаба малая, ты куды гэта лезяш? Навасёлкі Гродз. (СНМ-2, 70). Жаба на языку (на языцы´, на языццы´) не спячэцца ў каго. 1. Хто-н. вельмі дасціпны, гаваркі, балбатлівы. Перад ім ні ляпай абы-чаго, бо ён табе ні ўступіць, сама знаяш, што ён за чалавек, у яго жаба на языку ні сьпячэцца. Першамайск Шчуч. Зь ёй ні згаворыцца, у яе жаба на языку сьпячэцца. Беражкі Зэльв. У яе жаба на языку сьпячэцца. Алішкаўцы Шчуч. Ты зь ёй рады ні дасі, у яе жаба на языцы сьпячэцца, усю цібе аблае. Уселюб Навагр. Ён табе што хоч скажа. У яго жаба на языку ні сьпячэца. Лунна Маст. Лезеш ты с сваім языкам – вечна ў цібе жаба на языку ні сьпячэцца. Мікелеўшчына Маст. Ён такі языкасты, што жаба на языку ні сьпячэцца. Каралін Зэльв. (МСГВ, 573). 2. Хто-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁