Д'ЯБАЛ. Д'ябал цябе ведае. Няўхв. Невядома. Д'ябал цябе ведая, што ты задумаў. Морына Іўеў. (МСГВ, 156). Як д'ябал да святога Міхала прычапіцца. Няўхв. Неадчэпна, назойліва, дакучліва. Што ты прычапіўся да міне як д'ябал да святога Міхала. Гарачкі Гродз. Д'ЯБЛА. Ёрзаць д'ябла. Круціцца, не ўседзець на адным месцы. А ёй усё хочацца ёрзаць д'ябла. Што за вёрткая – пёрун яе ведае. Асіпаўцы Воран. ~ Е~ ЕДЗЕ. Едзе хто на кім, што на чым і паганяе кім, чым. Чаго-н., каго-н. вельмі многа. Спусьцілі воду на возяры, та што там людзей робіцца, рыбак на рыбаку едзя і рыбаком паганяя. Бабіна Гродз. Бяда на бядзе едзе і бядой паганяя. Рацічы Гродз. (СНМ, 178). Бяда на бядзе едзе і бядою паганяе. Лядзіны Дзятл. (МСГВ, 582). Бяда на бядзе едзя і бядою паганяя. Лядзіны Дзятл. (ППФВ, 11). Вар. сядзіць (едзе) і паганяе. ЕДЗЕРКА. Едзерка-ведзерка. Божая кароўка. Едзерка-ведзерка, што будзя, дошч ці пагода? Пескі Маст. (СГВ,137). ЕЗУ. О Езу каханы. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. О Езу каханы! Нашто табе столькі? Гэтага хваціць. Хадзілоні Шчуч. О Езу скрыжаваны. Выкл. Выказванне розных пачуццяў: здзіўлення, незадавальнення, абурэння і інш. О Езу скрыжаваны! О матка найсьвенча! Так апазорыцца перад людзьмі! Ну што ш зробіш, як мазгоў у галаве німа! Бабіна Гродз. Вар. о Езус (Езу) скрыжаваны. ЕЗУС. О Езус скрыжаваны. Выкл. Выказванне розных пачуццяў: здзіўлення, незадавальнення, абурэння і інш. О Езус скрыжаваны! Якая цяпер мода! Глядзець няма на што! Апіта Іўеў. Вар. о Езус (Езу) скрыжаваны. О Езус Хрыстус. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. О Езус Хрыстус, аткуль толькі вы з'явіліся?! Алекшыцы Бераст. ЕЛКУ. Пад елку пара. Паміраць (прыйшоў час). Беднаму Антону ўжэ пад елку пара. Красулі Шчуч. ЕНЗЫК. Прыкусіць ензык. Няўхв. Замоўкнуць. Часцей у форме загаднага ладу. Прыкусі ензык, а то балтаеш абы-што. Мацюкі Воран. ● Ензык – параўн. польск. język 'язык'. ЕРЗАЛЬ. Як ерзаль хадзіць. Асудж. Неакуратны. Што гэта ў цібе ганавіцы заўсёды спушчаны, ходзіш, як які ерзаль. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 69). ● Ерзаль – неакуратны, неахайны чалавек. ЕСЦІ. Есці поедам каго. Няўхв. Безупынна папракаць, дакараць, зневажаць каго-н. Што ты хочаш ад мяне, ад'яда, ясі ўсё жыццё поядам. Купіск Навагр. (СНМы, 169). Есці просяць боты і пад. Парваныя, зношаныя. Пра абутак. У мяне боты ўжэ трэці год, есьці просяць. Сцяпанішкі Маст. ЕХЕЛЯ. Як Ехеля дзверы шырокі. Вельмі, залішне (шырокі). І што за ладнасьць у тэразьнейшым адзеньні, усё шырокае як Ехеля дзьверы. Бастуны Воран. ЕШ. Еш не хачу чаго. Удосталь (прадуктаў харчавання). На вясельлі столькі яды было, еш не хачу. Капці Дзятл. ~ Ё~ Ё. Ё маё. Выкл. Выказванне здзіўлення, захаплення, незадавальнення і пад. Аля й ягадаў! Ё маё! Кусты гнуцца! Бабіна Гродз. Ё маё, во ўліпла ў балота, то ўліпла. Што ш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, дябал, дябла, зявіліся
10 👁