ДЫБАЧКАХ. На дыбачках ісці, стаяць і пад. На пальцах ног. На дыбачках прышла. Тупічаны Ваўк. (МСГВ, 54). Я на дыбачках падабраўсо, глянуў туды, а там нікого німа. Баброўнікі Гродз. (СНМ-2, 68). ДЫБАЧКІ. На дыбачкі станавіцца. На пальцы ног. Стань на дыбачкі, то дастаняш. Майсеевічы Ваўк. (МСГВ, 302). ДЫБКІ. На дыбкі стаць. Рэзка запярэчыць, выяўляць нязгоду, не падпарадкоўвацца. А я табе казала, ні ідзі за яго замуж, алі ш ты на дыбкі стала, я і змоўкла. Амбілеўцы Шчуч. Вар. стаць на дыбы (на дыбкі). ДЫБЫ. Стаць на дыбы. Рэзка запярэчыць, выяўляць нязгоду, не падпарадкоўвацца. Паспрабуй скажы яму што, зара станя на дыбы, я, кажа, грошы зарабляю, куды захачу, туды і пушчу. Гернікі Дзятл. (СГВ, 608). Вар. стаць на дыбы (на дыбкі). ДЫЕМ. Жыць сваім ды´ем. Быць самастойным, мець свае погляды. Не глядзі на другіх, а жыві сваім дыем. Чуркі Ашм. ДЫМ. Пускаць дым у вочы каму. Няўхв. Выхваляючыся, падманваць каго-н., ствараць падманлівае ўражанне пра сябе. От, дзе ляпяндзя, толькі пуская дым у вочы. Навасады Воран. (СГВ, 246). Чад ты – ні чалавек, прыдзя ды пуская людзям у вочы дым. Чамяры Сл. (ЖС, 161). Як дым. 1. ісці, бегчы, уцякаць і пад. Вельмі хутка. Сказалі, што захварэла маці, то пайшоў дахаты як дым. Новы Двор Свісл. Вось папёрся як дым. Пусявары Воран. Што гэта зь ёй? Паляцела як дым і ні паздаровалася. Вялікая Бераставіца Бераст. Во лянь, пайшоў як дым, што й ні дагоніш. Скрыдлева Навагр. (ЗНФ, 85). Дзеці як убачылі міне, то паляцелі с-пат яблыняў як дым. Алекшыцы Бераст. (ЗНФ, 85). Я тут да яго, а ён як сігане прас плот; пашоў як дым, тулькі яго і бачылі. Кашэўнікі Гродз. (СНМ-2, 209). 2. ісці і пад. Няроўна, хістаючыся. Звычайна пра п'янага. Во, паглядзі, ідзе як дым ад плоту да плоту. Поразава Свісл. 3. пайсці. Невядома куды, незваротна. Спусьцілі на ноч сабаку, а ён [кот] пайшоў недзя як дым. Цэлу нідзелю ўжэ німа. Лунна Маст. 4. расці. Вельмі добра, спорна. Пра расліны. Бачыў я твой авёс, бачыў! Расьце як дым! І зямля аддыхне, на другі гот бульбу пасадзіш. Першамайск Шчуч. Пасыпала па жыці салетрай, та расьце як дым, аш у трубы круціць. Бабіна Гродз. Дажджы прайшлі, то жыто як дым пачало расці. Мікелеўшчына Маст. (ЗНФ, 85). Лес вырас як дым. Ліхачы Гродз. (СНМ, 175). 5. сляпы. Зусім (сляпы). Сляпая як дым, нічога не бачу. Галубы Маст. (СПЗБ-4, 495). ДЫМАМІ. З дымамі ісці, пайсці і пад. Прэч, вон. Выказванне незадавальнення, жадання пазбавіцца ад каго-н. Дзьве гадзіны будуць выбірацца! Ідзеця вы ўжэ з дымамі! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 35). Пашоў бы ён ад міне з дымамі, та мне п ляхчэй дыхаласо! Савічы Шчуч. (ЗНФ, 35). ДЫМІНУ. У дыміну п'яны. Асудж. Вельмі (п'яны). Бывая, што нядзелямі п'яны ў дыміну. Залье зегра і тады ляжыць логма. Дубна Маст. (ДМГ, 158). ДЫНДЫ. Дынды біць. Асудж. Нічога не рабіць, гультаяваць. Хваціць ужо дынды біць, пара за работу брацца. Войневічы Дзятл. ДЫХТУ. Даць дыхту каму. Моцна, бязлітасна расправіцца з кім-н. Зарас як дам дыхту, то будзяш ведаць. Вольна Бар. Я яму такого даў дыхту, што дзісятаму закажа. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 62). ДЫШЛА. Як з дышла выйшла. Інакш, не так, як хацелася, як меркавалася (атрымалася што-н.). І тое хацеў, і за гэта хапаўся, а выйшла як з дышла – нічога добрага ні нажыў. Сурынка Сл. ДЫШЛАМ. Выйшла ўсё дышлам. Што-н. зробленае не прынесла карысці, не дало чаканых вынікаў. Усё жыцьцё зьбіраў капейка да капейкі, думаў, хоць на старасьць будзя хлеба за што купіць, а тут выйшла ўсё дышлам, гэтыя грошы сьмецям сталі. Станкаўцы Ваўк. Думала, вырастуць дзеці, то з бацькамі будуць, а тут выйшла ўсё дышлам – паразьляталіся па сьвеці. Станкаўцы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага, пяны
10 👁