Душу вылажыць каму. Шчыра падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі, пачуццямі,
клопатамі. Есьлі што нада, яна цябе душу вылажыць. Зэльва Зэльв. (ХБД, 450).
Душу стравіць каму. Моцна расхваляваць каго-н., дакучаючы чым-н. непрыемным.
Прыйшла тут, душу стравіла, што хочаш, то і рабі. Ганчары Лід. Вар. душу атравіць
(стравіць).
За душу бярэ каго. Моцна хвалюе, расчульвае, выклікае прыемныя пачуцці. Вядома,
сірата, бацька німа, а як стануць гэдакія песьні пець, дак за душу бярэ. Загор'е Карэл.
(БД, 218).
За душу скрабе (заскрабло) каго. Вельмі хвалюе, выклікае неспакойныя, трывожныя
пачуцці. Мяне за душу скрабе. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 457). Як расказвала яна мне пра
своё жыця, мне аж за душу заскрабло. Яблынька Дзятл.
За мілую душу. З вялікай ахвотай, з прыемнасцю. Пастаў мужыкам гурке – пойдуць
за мілу душу. Лунна Маст.
З камарову душу. Вельмі мала. А сколькі там таго жыта – с камарову душу. Да
вечара кончым. Першамайск Шчуч. Мукі даў дык з камарову душу. Ваўкавічы Навагр.
Біць І душу слухаць. (Біць) моцна, не шкадуючы, ледзь не да смерці. Гэто ш, можа,
чулі, што нарабіў Марылін байструк?! Такого толькі біць і душу слухаць. Бабіна Гродз.
(ЗНФ, 39). Каб гэта маё дзіця было, та паказаў бы; за такую работу трэба біць і душу
слуха´ць. Бабіна Гродз. Ну, бацько й доў яму! Біў і душу слухаў. Дарашкевічы Шчуч.
(ЗНФ, 39).
Рэзаць душу паліць сэрца каму. Няўхв. Моцна трывожыць, хваляваць, мучыць
каго-н. Адыдзіся, ні рэш душы ні палі сэрца! Я й так сёня нешта ні магу. Мастаўляны Лід.
Травіць душу каму. Асудж. Моцна хваляваць каго-н., дакучаючы чым-н.
непрыемным. Мала таго, што з бацькам сваруся, дык яшчэ вы мне тут душу травіцё.
Зэльва Зэльв.
Як багатага за душу ўзяло. Вельмі, надта (расхвалявала). Узяло яго як багатага за
душу. Турэйск Шчуч. (ППФВ, 64).
ДУШЫ. Ад цэлай душы. Шчыра. Хацела ад цэлай душы, каб дабро было. Валеўка
Навагр. (СПЗБ-5, 375).
Ад'яда душы. Асудж. Назойлівы, надакучлівы чалавек. Ён толькі ад'яда душы, на
ліха такі чалавек, што з'ядае сэрца. Шаптуны Іўеў. (СГВ, 29).
Без душы. Бяздушны, неспагадлівы. Чалавек не без душы, дасць паесці. Альхоўка
Навагр. (СПЗБ-2, 110).
З душы не злазіць каго, чыёй. Асудж. Надакучаць, назаляць, пастаянна не даваць
спакою. Ні магу я больш зь ім, з душы ён маёй ні злазіць. Апіта Іўеў. З душы ні злазіць –
гэто ўжо які нягодны, які дакучая, ні астаўляя ў спакоі. Шчорсы Навагр. Ай гатко дзіця,
як прычэпіцца – дай яму гэто і дай, з душы ні злазіць, ні аччэпіцца, пакуль сваго ні
даб'ецца. Танявічы Шчуч.
На душы лёгка, цяжка, горка і пад. У душэўным, эмацыянальна-псіхалагічным стане,
самаадчуванні. Спомню яго – так цяшко становіцца на душэ. Бабіна Гродз. Як пашыла,
стала лёгка на душы, што не рупіць. Малі Астр. (СПЗБ-4, 317).
На душы сонца засвеціць у каго. У каго-н. палепшыцца настрой, стане весялей.
Нэнза, і калі ў цябе на душы сонцо засвеціць. Мілейкі Івац. (ДСК, 152).
Ні душы. Нікога. Стало віднець, а ні душэ, кароўка рыкая. Галавачы Гродз. (МСГВ, 82).
У душы гарыць (гарэла) у каго. Хто-н. адчувае моцнае хваляванне. У хату зайшлі
дваём: жаніх мой Мікалай ды сват. А мама ды тато сваіх клікалі на вотку, на дагаворы.
У душы тады гарэла, як сэрцайка наружу ні выскачыў. Белевічы Лід.
Як у душы´ дзе-н. Вельмі цёпла дзе-н. Пераважна ў хаце. Я зайшла да Ванды грошы
аддаць, а яны зь ім сядзяць цілівізар глядзяць, сёмкі ядуць, а ў хаця цёпла як у душы.
Навасяды Ашм
Дадатковыя словы
адяда, дабецца, загоре, зядае
8 👁