Душа не верне да каго. У каго-н. няма ніякай сімпатыі, прыхільнасці да каго-н. Здайся ш і нядрэнны ён чалавек, а душа неяк не верне да яго. Бастуны Воран. Душа ные ў каго. Хто-н. моцна хвалюецца, трывожыцца. Душа ў мяне ныіць. Але куды ш дзенісься, замуш трэба выходзіць. Лылойці Смарг. (ДМГ, 124). Душа радуецца ў каго. Каго-н. ахоплівае радаснае хваляванне. Такая дзевачка, глядзіш на яе і душа радуецца. Зэльва Зэльв. (ХБД, 450). Душа ў душу жыць. У поўнай згодзе, дружна. Мы ўжо дваццаць гадоў душа ў душу пражылі, ніколі не сварыліся і не біліся. Слонім Сл. Гэто бацько мяне выпер за яго, але я не шкадую, душа ў душу пражылі. Альшаніца Івац. (ДСК, 263). Душа ў пяткі заляцела ў каго. Каго-н. ахапіў моцны страх. Учоры вечарам міне так напалохаў сабака, што ў міне душа ў пяткі заляцела. Пагранічны Бераст. Душа чула. Было прадчуванне. Яксьці ні хацеласо туды ехаць, як душа чула, што бяда будзя. Гродна Гродз. (СНМ, 175). Святая душа. Ухв. Вельмі добры, шчыры, спагадлівы чалавек. Пайдзі да гэтага чалавека. Сьвятая душа, а не чалавек, ён цібе на кепскае не навядзе. Некрашы Гродз. Уся душа перакалоціцца ў каго. Хто-н. не мае спакою ад чаго-н. Бала, як пачынаецца жніво, то ўся душа перакалоціцца. Цэлы дзень жнеш, аш сьпіна калом станя. Вялікая Кракотка Сл. (ДМГ, 70). Яўрэйская душа. Ашчадны, скупы чалавек. Няма чаго да Альёзіка ісьці, гэта яўрэйская душа, ні капейчыны ня дасць, нават на пахаваня. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 71). ДУШАЧКУ. Душачку атруціць каму. Вельмі надакучыць каму-н. Вот ты мне, сынок, душачку атруціў, з рук ні злазіш. Гудагай Астр. (СГВ, 589). ДУШОЙ. Душой загавець. 1. Стаць бяздушным, неспагадлівым, абыякавым. Зусім душой загавеў, нават да хворай сястры не хоча наведацца. Лылойці Смагр. 2. Загінуць, памерці. Сцёпа, можа ты ні ець так далёка па машыну, а то загавеіш душой і знаць ні будзім, дзе дзеўся. Навасяды Ашм. Ты мог на тых зарабатках загавець душой. Крычнікі Іўеў. (СГВ, 590). ДУШОЮ. Аднаею душою жыць. Вельмі дружна, у поўнай згодзе. Яны жывуць аднаею душою. Навасёлкі Свісл. (СПЗБ-2, 110). За душою мець. У запасе. Пра невялікую колькасць грошай, пра якую-н. маёмасць. А я цалюткімі днямі кручуся, ні рук ні нох не чую, сярэдзіну вун усю адабрала, але ш затое што-кольвек маю за душою. Буняны Ашм. (ДМГ, 115). Крывіць душою. Паступаць няшчыра, крывадушнічаць. Ліха думая, а ў вочы ласкава глядзіць, такая баба, крывіць душою. Араны Ваўк. (СГВ, 596). ДУШУ. Ад'есці ўсю душу каму. Асудж. Моцна хваляваць каго-н., дакучаючы чым-н. непрыемным. Ад'еў усю душу, во зараз як залімоню па мухаедах, то хутко адстаняш. Даргужы Івац. (ДСК, 86). Браць за душу каго. Моцна непакоіць, хваляваць, трывожыць каго-н., рабіць моцнае ўражанне. Ведама, што будзя браць за душу: тры сынэ на вайне загінулі. Шылавічы Сл. (СГВ, 580). Да бацька ўзяло за душу, начамі ні спаў. Заполле Івац. (ДСК, 267). Драць душу каму. Моцна непакоіць, трывожыць, хваляваць каго-н. Мне заўсёды дзярэ душу, як нешто павінна зрабіцца. Нацкава Маст. Драчыць душу каму. Нерваваць, раздражняць каго-н. Ні драчы ты мне душу. Чамяры Сл. (ЖНСл., 179). Душу ад'есці каму. Няўхв. Моцна надакучыць, назаляць каму-н. От мой унук можа душу ад'есці, як заладзіў, пусьці яго на рэчку, то мусіла пусьціць, душу ад'еў. Змяёўцы Дзятл. (СГВ, 589). Душу атравіць каму. Асудж. Моцна расхваляваць каго-н., дакучаючы чым-н. непрыемным. Ты мне, мой унучак, за вечар душу атравіў сваім плачам. Буцілы Лід. (СГВ, 589). Вар. душу атравіць (стравіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесці, адеў
10 👁