Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
КАШАНКА 'жУ Крывяная кілбаса. Кощанку вдома робымо i добра выходыць. Сварынь Драг. Крупу варым грэцку ці ячну, мешаем з крывёй, добаўляем жыру, у тоўстые кішкі наліваем, гэ кашанку робім. Рубель Стол. КАШАН м., КАШАНЫ.лш. Галёш. Одзень кашаны, бо дошч. Любань Лун. КАШКА ж. Пралеска. Кашка голубіе в траві. Макраны Малар. КАШМ1РОХ KA, КАШМЫРЫВКА ж. Шарсцяная хустка ў кветкі. Зарэ ў кашміроўках мало хто i ходзіт, ужэ i нэ кажут кашміроўка, а больш хустка, a некоторы, коб молодым догодзіці — то ŭ платок. Шылін Бяроз. А зав'язала на голову кашмырывку? Бабічы Кам. КАШЭХА м. i ж. пагард. Неахайны чалавек. Кашэха ты, як тобе не стыдно так пэцкаціса. Любань Лун. КВАПНЫЙ прым. Прывабны. Квапна тэлушка ў Mani, але дорого хочэ. Пясчанка Бяроз. КВАРТА ж. Кубак. Коло выдра стоела кварта. Павіцце Кобр. Выпі кварту молока, то будэш душча. Шылін Бяроз. КВ АС. м. 1. Бурачны квас. Квас — гэто юшка у квашаных бураках, гСють и бы воду. Адрыжын Іван. 2. Хлебны квас. Запарваюць отрубы жытніе, добаўляюць корку хлеба — это квас i п'юць / вараць. Рубель Стол. 3. Вараная кіслая страва. Наварыла жонка цепер квасу. Альтаны Ст о л. КВАСКА ж. Вялікая бочка. Васыль купыв кваску на гуркы. Замшаны Малар. У куце стаіць кваска. Дзяніскавічы Ганц. КВАСЛІНЫ мн. Закваска. Оўсяны кісель рошчыняем, на сіто процэдзім, вон состоіцца, зліваюць воду, та вода квасліны, а остаецца цэж, с цэжу вараць кісель. Альманы Ст о л. КВАСОК, КВАСЭЦ м. Шчаўе. У мэнэ ужэ вэлікі квасок у городзі. Рубель Стол. Вырос квасэц i вэльмы кіслый. Моталь Гван. КВАСОЛЯ ж. Фасоля. Смачный суп с квасолію. Рыкавічы Жабін. КВАЧ м. Пэндзаль. Цётка Хведора пошла до суседкі за квачом хату беліць. Азярніца Лун. Дывыса i мні здавалоса, бутто він квачом ны дотыкавса до стыны. Вулька Дастоеўская Іван. У нас квача, чэм хату калят, робат з довгого сына. Мікалаева Кам. Добрый квач i беліт добрэ, пасоў нэ покідае. Шылін Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

завязала, пюць
17 👁
 ◀  / 297  ▶