Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
КВАША ж. 1. Кіслае малако. Кваша — як скыснэцца молоко. Здзітава I Бяроз. 2. Кісла-салодкая страва з мукі. Кваша — то, што жытню муку заколоцяць, вона кісне, соложае, вараць. Кваша — болтушка кісленька i ўсё. Рубель Стол. Добрая кваша отрымаласа у моей жонкі. Альманы Стол. КВАШАНША, КВАШЫЛНА, КВАШЫЛЬІНА, КВАШЭЛША ж., КВАШЫЛІНЫ мн. Халадзец. Квашаніна на гэты раз удалася. Ліпск Лях. На высіллі вельмо ілы квашылну. Бярозавічы Пін. Колысь на высіллі квашылына була главна закуска. Карсынь Іван. Квашэліна з тэлячых голёнок смачна. Кустын Брэсц. Квашэліну трэба знаці як варыці, коб застыла хорошо. Шылін Бяроз. Квашыліны — смачна іжа. Мікалаева Кам. КВАШКА ж. Качка. Летам вада ў лузе кепская, бо гэтыя квашкі адтуль не вылазяць. Слабажаны Бар. КВАШОНА ж. Гл. квашаніна. Квашона тожэ була на свято. Крамно Драг. КВЁЛІЦЦА незак. Дражніць. Хваціць тобе квеліцца. Велямічы Стол. КВЁТКА, KBITKA ж. 1. Кветка. Як e кветка ў хаці, той хата хорошча. Пясчанка Бяроз. Якая в тыбэ хуроша квітка i пахтэт добрэ. Мікалаева Кам. 2. Мяцёлка проса, аўса. Будэ мныго проса, бо квітка вылыка. Гершоны Брэсц. 3. Нязжатыя сцябліны жыта, якія пакідалі ў час дажынак. Як дожыналы жыто, то на полы покыдалы квітку. Ляхаўцы Малар. 4. Букет з каласоў, зёлак, кветак. У кветку ўходзіт много чого: мнята, жыто, ечменны полосы, мак, квэткі разные. Ее дэржат у хаці ўвэсь час, а на другі год складают свежу. Шылін Бяроз. КВІТКОВАЦІ незак. Абілечваць. Гэто ўжэ зарэ ўсе кажут давай білета чы бэры білета, а раней — квіткуй. Пясчанка Бяроз. KBITOK м. Білет. Дай мне квітка на автобус. Мыслабаж Лях. КВІТЭТЫ незак. Цвісці (пра жыта). Дві нэділі жыто квітуе, дымок ідэ. Сварынь Драг. КВОКАТЫ, КВОКАЦІ незак. 1. Кудахтаць. Выдно, курыця зныслась, бо квокчэ. Мікалаева Кам. 2. перан. Ныць, скардзіцца. Ты ўсю жызню квокчэш, усэ нечым недовольна, вечно тобе нешо трэба. Шылін Бяроз. КВЫЧАТЫ, КВЫЧЯТЫ незак. Вішчаць. Нысэ хучый свэнюм істы, а то квычат. Мікалаева Кам. Поросятка почалы квычяты. Кустын Брэсц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
24 👁
 ◀  / 297  ▶