Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
хлопцы, а некі каторэзнікі гэты дзеці, ні свого, ні чужого нэ слухают, усэ наўрэд роб'ят. Шылін Бяроз. КАТРЫНКІ, КАЦЭРЫНКІ мн. Астры. Пэрэд хатою дэвчата посадылы много катрынок. Осаўцы Бяроз. Узяла ў Веры насення з кацэрынок, посею гратку, вэльмі хорошо цвітут. Пясчанка Бяроз. КАТУН м. Чапяла. Тата зрабіў добры катун. Мікашэвічы Лун. КАЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Выпусці ката, хай не каўкае. Люсіна Ганц. КАЎТАНІКІ мн. Мучныя клёцкі. Вельмі смачныя каўтанікі згатавала наша баба. Мікашэвічы Лун. КАХНУТЫ, КАХНУЦІ зак. 1. Кашлянуть. Вжэ i кахнуты ныможна. Кустын Брэсц. Кахнуці нэма як, так боліт шво, шо порэзалі, той боюс простудзіціс. Пясчанка Бяроз. 2. Прыкметна зменшыцца. Сало за зіму кахнуло, летом нэ так будэ йці. Шылін Бяроз. КАЦІВА, КАЦЮБА, КОЦУВА, КОЦЮВА ж. 1. Качарга. Жар з плыты выгрыбають кацібою. Ляхаўцы Малар. Каля печы стаяла кацюба. Лядзец Стол. Коцубу мне зробі ў кузні, бо гэта ўжэ ўся вышчэрб'яна, нэма як уголле выгрэбаці. Пясчанка Бяроз. Выгорны коцюбою угілле. Мікалаева Кам. 2. Чапяла. У мынэ ныма под рукою коцубы, ны выйму горшчок. Высокае Бяроз. У кутку стуяла коцюба. Вулька Дастоеўская Іван. КАЦЯХЁ, КОЦЯХІ мн. Суквецце. Наламнэ гулек з кацяхаме. Радастава Драг. Хорошы якіе коцяхі гэты. Шылін Бяроз. КАЧАВЬІЛО м. Месца, дзе качаўся конь. Постуй, не влізь в качавыло, а то будэ чырак. Калавуравічы Пін. КАЧАЛЕЧКО, КАЧАЛОЧКО h. Таўкач, мешалка. Куда гэто качалечко поделос. Валішча Пін. Подай сюды качалочко, тоўканіцу стоўчу. Шылін Бяроз. КАЧАЛКА ж. Кукурузны пачатак. Діты прынэслы додому кукурузных качалок. Ляхаўцы Малар. КАЧАЛКО н. Качалка. Праса ж нэ было раней, усэ качалі качалком. Пясчанка Бяроз. Маты брала качалко, коб покачятьі ручныкы. Шэбрын Брэсц. КАЧАНЫ мн. 1. Капуста. Качаны кажом, капуста не кажуць. Велле Стол. 2. Страва, згатаваная з капусты. Качаноў солоткіх наварыла. Велле Стол. КАЧУР, КАЧЭР ж. Качар. Качур поплыв з качкамы. Камянюкі Кам. Качэр вэльмі добрый у ее. Шылін Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вышчэрбяна, катўн, робят
15 👁
 ◀  / 297  ▶