КАРТОПЛІСКО, КАРТОПЛЫСКО н. Бульбянішча. На картопліску добрэ родыт пшанэця. Мікалаева Кам. Пэрэгоралы всё картоплыско. Гершоны Брэсц. КАРТОЧКА, КАРТУЧКА ж. Фатаграфія. У тэбэ хороша картонка. Ботава Пін. Мні Ваня ны однэі карточкі ны прислав. Радзеж Малар. За сціклом в рамцы на стыны вісылі картучкі. Мікалаева Кам. КАРТУН м. Фартух. Баба пушыла Мані новый картун. Мартынюкі Кам. КАРЧЫК m. Верхняя частка стану, да якой прышываюць сабраны ў зборку матэрыял. Карчык пурвався, i я вставила другій. Бабічы Кам. КАРЫ mh. 1. Сані для перавозкі бярвення. Запрагай кари i едзь у лес на вивазку. Роўбіцк Пруж. 2. Вялікі воз. Кори, як i тачка, коб грузи пэрэвозіці, оношо воз. Шылін Бяроз. КАСШК, КОСНЫК, КУСНЫК, КУСНЭК м. Істужка. Трэба купіці три метры чирвонага касніка. Малахоўцы Бар. На сподніцы нашито багато коснікоў. М. Арлы Стол. Заплитися чырвонымі косныкамі. Карсынь Іван. Маты повязала своій дочці косника. Боркі Пін. Таня зав'язала в коси чир во ни кусныкі. Дубіца Брэсц. Колися заплітали у коси кусныкі. Какорыца Драг. KACHIKI мн. Шнуркі да чаравікаў, ботаў. Глядзі, у цебэ развязаліса каснікі на чаравіках. Андрыянаўка Пруж. КАСОВАЦІ, КАСУВАТЫ незак. 1. Забіваць, знішчаць. Госэнню ўпэродж качкі касуют, а потом гусэй, іх мэнч корміці трэба. Шылін Бяроз. Охотнікі всіх вувків в лісы касувалі. Мікалаева Кам. 2. Псаваць, марнаваць. Мусіт, нарочно выпусціла свое курэнята, коб мое граткі касовалі. Пясчанка Бяроз. КАСТОПКЬІ мн. Стары, зношаны абутак. / не стыдно ў кастопках ходзіць? Велута Лун. КАСТРЬІЦА ж. Ігліца. У лесе много кастрици. Ласасіна Пруж. КАТАНКА ж. Куртка. Наложі катанку, а то на дворі холодно. Плотніца Стол. Маша пошила Колі катанку. Бярозавічы Пін. КАТАНКБІ мн. Валёнкі. У магазін привэзли катанки, нэ трэба просіты, коб Лях выбив. Ляхаўцы Малар. Нитро купив субі катанки. Кустын Брэсц. КАТАРЭЗНІК, КАТОРЭЗНІК м. груб. Хуліган. У суседа пачці ўсе хлопцы катарэзнікі. Слабажаны Бар. Нэ
Дадатковыя словы
вйвазку, завязала, картўн
17 👁