шо крывое дэрыво, то корачун. Радзеж Малар. 4. перан. груб. Згорблены, ссутулены, крываногі чалавек. Карачун некі, гэтой ее кавалер. Пясчанка Бяроз. КАРБУНЕЦ, КАРБУНЯЦ м. Чорт. Карбунец его ведае, дэ вон ходзіт. Угляны Бяроз. Каб цябе карбуняц узяў. Бакуны Пруж. КАРДУПЭЛЬ м. іран. Чалавек малога росту. Куды ты, кардупэль, прэшся, ты ж ны достанэш. Закляценне Драг. КАРКОВЫНА ж. Сала з карка свінні. Дай ім сала с карковыны. Шэбрын Брэсц. КАРНАТЫ, КОРНАТЫ прым. Кароткі. Каптан быў карнаты. Скорцы Пруж. Корнаты там раткі, хутко выгрэбэм. Шылін Бяроз. КАРНАТО, КОРНАТО прысл. Коратка. Карнато зрабіў. Скорцы Пруж. Корнато одрэзаў, трэба было добрэ помераці зразу. Пясчанка Бяроз. КАРОСТА, КОРОСТА, КУРОСТА ж. Кастрыца. Каросту вазілі на пасцёл. Ласасіна Пруж. Короста дыхаці нэ давала, як колесь трэпалі ў колхозі лён. Шылін Бяроз. Мныго коростэ в кудэлі. Дзмітравічы Кам. Кулу тэрныцы ліжало мныго куросты. Мікалаева Кам. КАРПАНЫ мн. Плот. Огород загородылы новымы карпанамы. Тэўлі Кобр. КАРТА ж. Павестка. Раней казалі карта, як кого вызывалі, коб у суд яўляўса. Шылін Бяроз. КАРДОПЛЯ, КАРТОПЛЯ, КАРТОФЛЯ, КАРТОХЛЯ ж. Бульба. Мы сажалі кардоплю. Маларыта. В Камынэцькім раёне смачная картопля родыцця. Мікалаева Кам. У нас вэсною садят картоплы. Гершоны Брэсц. Картопля поспела, можна выбяраць. Паланэчка Бар. Картофлю яшчэ рана садзіць. Нецеч Бар. На высокум місцы ростэ мізэрна картохля. Кавалікі Кам. КАРТАПЛЯНІК м. Блін з цёртай бульбы. Сёння вам адных картаплянікаў напяку. Нецеч Бар. КАРТОПЛЯНКА ж. 1. Звараная і патоўчаная бульба. Трэба стоўкці бульбы на картоплянку. Талмачова Стол. 2. Суп з бульбаю. Наварыла картоплянкі, засмачыла салом. Кустын Брэсц. КАРТОПЛЁННЕ, КАРТОПЛЫННЕ, КАРТУПЛЁННЕ н. Бульбоўнік. Картопленне хороша, будут картоплі. Шылін Бяроз. Картоплынне поросло в рост чоловіка. Семяховічы Пін. Картупленне посохло, пура с поля забраты. Мікалаева Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁