КАПТАНІК м. Кофта. Баба купіла собе каптанік. Сінкевічы Лун. КАПТАНЧЫК м. Верхние дзідячае адзенне ў выглядзе халаціка. Пуйдыш на двыр, ны забудь каптанчык одягнуты. Бучамля Кам. КАПТУР м. Невялікі абрэзак, які застаецца пасля кройкі палатна. У Валі поуна каробка каптурыкаў. Дзяніскавічы Ганц. КАПУСТЫННЕ, КАПУСЦЁННЕ, КОПУСТЫННЕ н. 1. Лісце i качарыжкі ад капусты. Прынысы капустыння з огороду. Гершоны Брэсц. Капусценне оддай кролям. Шылін Бяроз. 2. Месца, дзе расла капуста. Пусці корову на капусценне, то будэ с пашы ўтэкаці. Пясчанка Бяроз. КАПЦІ мн. Абутак, падобны да тапак. Мая баба добрэ вяжэ капці. Казлы ЕІруж. КАПЫНА, КАПЛІНА ж. Невялікая колькасць чаго-н. Дай капыну молока. Сіманавічы Драг. Возьмі капліну хлеба с салом, дай под'есі. Шылін Бяроз. КАРАВАН м. Штабель торфу. У караване торф сухэй. Азарычы Пін. КАРАВЫ, КОРЯВЫЙ прым. Брудны. Каравыя ў цябе вушы. Навасёлкі Лях. Назбыраемо корявыі одэжы, пойду в обід помыю на озыры. Выжлавічы Пін. КАРАЛЁВА ж. Маладая дзяўчына, нявеста. Кажуць, яго каралева нішто сабе. Агарэвічы Еанц. КАРАМКАТЫЙ прым. Крывы, карчакаваты (пра лес). Якая-то хвароба напала на дэрыво, ліс пушов карамкатый. Радзеж Малар. КАРАНДА м. i ж. абразл. Нязграбны чалавек. Ну i каранда, заставок нэ пэрэйдэ. Валішча Пін. КАРАСЬ м. Жалезная палоска, якую прыбіваюць пад ніз драўлянай восі воза. Карась — шчоб колутка ны змэлювалась. Спорава Бяроз. КАРАТКА ж. Нераст. Нила каля Мышанкі i бачыла, што каратка пачалася. Падлаззе Лях. КАРАЧОВАТЫЙ прым. Модна скрыўлены, пакручаны (пра дрэва). Карачоватэ дэрэво прыўёз мой, але можэ ўжэ шо выбэрэм на доскі роспусціці. Шылін Бяроз. КАРАЧУН, КОРАЧУН м. 1. Бярозавы венік. Зробы доброго карачуна. Пруска Жабін. 2. Стары, абдзёрты венік. Я карачуном шоровала підлогу. Клятная Пін. Вытры ногі об карачун. Маціевічы Жабін. 3. Корч, нешта крывое. А, гэто кроваты поломаны выкынулы, а я думаю
Дадатковыя словы
каптўр, корачўн, подесі
15 👁