Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
латна, які абвязваўся вакол галавы, на яго закручвалі валасы. У бабы шчэ лэжыть каныца. Адрыжын Іван. КАНЯ ж. Перагародка. Зробы шыршу каню, бо тая завуска. Харсы Брэсц. КАПА ж. Узорыстае пікейнае пакрывала на ложак. Кроваты засланы хорошыю капыю. Радаўня Іван. Хорошыі капы есціка ў магазіні. Адвержычы Стал. Засцілай лепшу капу, бо сёння свято. Малахоўцы Бар. КАПАВАЦЬ незак. экспр. Цяміць. I што твая галованька капуе, хіба ты не бачыш, як трэба рабіць. Гарадзішча Бар. Чы тэ ны мыг добрэ капуваты, шо тэ нарубэв, выправляй. Мікалаева Кам. КАПАНЬКА ж. Драўлянае карыта для мыцця бялізны. Налыла воды в капаньку, замочу сорочкы. Драгічын. КАПАЧ м. Матыка. А ў нас бульбу капачом капаюць. Малахоўцы Бар. Добры у мяне капач. Навасёлкі Лях. КАПЕРАЦДУ м. Магазін. У прыгожым месцы пабудавалі наш капераціў. Востраў Ганц. Капераціў у нас новы — i тавару многа. Ліпск Лях. КАШЖ м. Ніжні край крышы, які выступае над сцяной. Дошч був кусэй, i капіж ны спас: намоклі. Мікалаева Кам. КАПЛУН м. 1. Хлеб з вадой або з малаком. Баба робыла унукам каплуна. Вулька Дастоеўская Іван. 2. Накрышаны хлеб, заліты кіпенем. Діты едять каплун. Дружба Брэсц. Мамо, зрубэ мны каплуну. Мікалаева Кам. Залі кіпэтком покрышаный чорный хлеб, добаў сала ростоп'яного, дай будэ каплун тобе. Шылін Бяроз. КАПЩА, КОПЩА ж. Капа сена. Пяць капіц паставіў. Заполле Івац. Цяшкі копіцэ кладэ заўшэ. Бо много пэрэчынкоў у одну копіцу пэрэчыняе i вэлікі робіт. Пясчанка Бяроз. КАПОРЕ часц. Няхай. Капоре зробіть гэту роботу другім разом. Узляжжа Стол. Капоре воно нічого з ім не станецца. Адвержычы Стол. КАПОТА ж. Паліто. Міхаська быў рады, шо ему одзевалі капоту. Калоднае Стол. КАПТАН м. 1. Пінжак. Коля надзеў новы каптан. Сухопаль Пруж. Я сёння новы адзела каптан, а той ужо знасіўся. Гарадзішча Бар. 2. Кофта. Каптана бабе трэба пашыць. Заліпенне Лях. 3. Касцюм. Наложы каптана, в люды ідэш. Спорава Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каперацдў, ростопяного
15 👁
 ◀  / 297  ▶