калюжы. Клейнікі Брэсц. Обхлёпався всей, пука калюжы пруіхав. Мікалаева Кам. КАЛЯНКІ мн. Рэзаная бульба. Дасадзілі гарод калянкамі. Навасады Бар. КАМАШ, КАМЭШ ж., КАМАШЫКІ, КАМЭШЫ мн. Хатні тапачак. Камаш дай. У камашыках файно ходзіць. Любань Лун. Не хадзі босы, абуй камэшы. Роўбіцк Пруж. КАМЯК м. Бульбяное пюрэ. Камяк быў румяны. Квасевічы Івац. На снеданне госпадыня падрыхтавала камякі. Баравікі Лун. КАМЯНОК м. Шкло ад лямпы. Зусім закурэў камянок. Сасновы Бор Івац. КАНАПЛЯНКА, КОНОПЛЯНКА, КУНУПЛЯНКА ж. Цёплая баваўняная хустка. У магазыні няма канаплянкі. Навасады Бар. Коноплянка була тэпла. Макраны Малар. Коноплянку йшчэ закруці, а то вецер велікі. Цераблічы Стол. Завязала норну коноплянку. Квасевічы Івац. Чулувік купэў мны хурошу кунуплянку. Мікалаева Кам. КАНАТКА ж. Кароткая мужчынская куртка. Вын накладав канатку тогды, як ходыв у город. Закляценне Драг. КАНДЖУК м. Вяровачная частка пугі. Канджук, крынчук, пужално — гэто пастухі добрэ знают. Шылін Бяроз. КАНДЮХ м. Страўнік. У кандюховэ знаходыцця ныпырыварона іжа. Туляцічы Іван. КАНЕК, КОНЕК m. Грэбень страхі. Канёк згныв, новый трэба. Макраны Малар. Конька з дэрэва на страху клалі звэрху, а з соломы казалі хіб. Пясчанка Бяроз. КАНТОВАТЫЙ прым. Гранёны. C кантоватого прэнта нарубэлі зуб'юв ду бурунэ. Мікалаева Кам. Стоўб кантоватый выйшоў, трэба обтэсаці. Шылін Бяроз. КАНТОПЛІ мн. Пантофлі. Скідай кантоплі, бо чысто ў хаце. Велута Лун. КАНТОР м. Аброць. Кантор — гэто з упражы на коня. Раней у каждого господара быў у хозяйстві кантор, бо конь быў у каждого. Пясчанка Бяроз. Наложы кантора на коня. Спорава Бяроз. КАНУН м. Абрадавая памінальная ежа. Канун — хлеб пакрышаны ў салодкую воду. Рубель Стол. КАНЫЦА ж. у с т а р. Дэталь галаўнога ўбору замужняй жанчыны: шнурок або модна скручаны кусок па
Дадатковыя словы
зубюв, канджўк
14 👁