Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
даўна. Кагдзе вона пошла. Запроссе Лун. Мы кадзе прыйшлі з грыбоў. Кукава-Бор Ганц. Было ўжо позна, а дзяўчынка кадзе вярнулася дамоў. Мыслабаж Лях. Казьдзе быу мой бацька ў лесе. Баравікі Лун. КАДАБЕЦ, КАДОЎБЕЦ м. 1. Дзежка, бочка. Кадабец буў поўны цеста. Баравікі Лун. 2. Бочка без дна, якая ставіцца ў крыніцах, калодзежах. Трэба вставыты в крыныцу кадовоца. Дастоева Іван. КАДОЎБ м. Дзежка, бочка. Маты насыпала круп у кадовб. Моталь Іван. Зробілі кадоўба, да велікі. Велямічы Стол. Маці трапала на кадоўбе лён. Скорцы Пруж. КАЁТ ж., KAETA ж. Сшытак. У каетовэўны було npoмакаткэ. Лядавічы Іван. Іды в магазін i купы каетув. Дубіца Брэсц. Дай мні каету. Гутава Драг. Я купэла в склеповэ каету. Туляцічы Іван. Мамо, як пуйдэш у лавку, то купы каету у клетку. Шылінок Бяроз. КАЗАН м. Вялікі чыгун. У пены варыўса казан бульбы. Сінкевічы Лун. В казанах картоплі свэнюм варымо. Мікалаева Кам, Пора казана с пэчы выйматы. Кобрын. КАЙ прыназ. Каля. Кай магазіна много народу. Радаўня Іван. А дед, як нэ свой: той кай одного двора вон сэдыть, то кай другого бачать его. Валішча Пін. КАй ДУБ I м. Дзежка, бочка. Вчора вэшкрабала пуслідню пшэнэцю з кайдуба. Гаравіца Драг. У нас поены кайдуб солэ. Радастава Драг. Вузьмэ сала в кайдубуві. Мікалаева Кам. КАЙДУБ II м. Вязкае месца на балоце, дрыгва. Ны йды туды, бо там кайдуб, загрузныш. Вулька Сіманаўская Драг. КАЙМА ж. Узорысты край хусткі. Хустка була с хурошую каймою. Мікалаева Кам. Кайма у гэтыі хусцы була вэльмо гарна. Ляхавічы Драг. КАЛ м. Бруд, гразь. Посля дошчу на гулыцы много було калу. Яечкавічы Іван. Кал такі ўжэ на дворэ весною, хоч с хаты нэ выходзъ. Шылін Бяроз. Одзін кал на чэрэвіках, нэ відно, якіе воны: чорны чы корычнёвы. Пясчанка Бяроз. КАЛАМАЖ м., устар. Чарніліца. У каламаж налылы чэрніла. Хрысцібалавічы Пін. КАЛАТЫРЫЦЬ незак. экспр. Бегаць. Цэлы дзень толькі калатырыць i калатырыць. В. Малешава Стол. КАЛАТУШКА ж. Зацірка. Хучей вары калатушку, а то я вельмі хачу есці. Востраў Ганц. Маці поставіла на стол калатушку. Давыд-Гарадок Стол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кадовбца, каетовэ^ны, калатўшка
16 👁
 ◀  / 297  ▶