ЗНЯЧОГАЦЬ зак. Тое ж. Сёння, дочанька, я так знячогала, што аж ногі падкошваюцца. Слабажаны Бар.
ЗОБЗЕЛЬ м. Сук. Дэрво було з зобзэлямы. Каменка Кобр.
ЗОВЫЦА, ЗОВЫЦЯ ж. Мужава сястра. На летніе канікулы до мене прыехалі братаніч, сестрычна зовіца. Альманы Стол. Моя зовыця вельмі справна господыня. Шэбрын Брэсц.
ЗОЛІННЕ н. Адбельванне палатна ў шчолаку. Молодыі вжэ ны знають зоління, колы роблять шчолок і золять полотно. Страдзеч Брэсц.
ЗОЎЗУЛЬКА ж. Божая кароўка. Зоўзулька повзэ по руцэ. В. Малешава Стол.
ЗРАДНІТЫ зак. Узрадавацца. Алы мыні пошыховало найты свого мужыка, а моі діты то так зраднілы тогды. Галоўчыцы Драг.
ЗРАЗА ж. Прышчэпачны матэрыял. Шчыпленне проводят зразою. Хмелева Жабін. Прывіз добрых зраз, прышчыплю до дычок. Корчыцы Кобр.
ЗРАЗУ прысл. Адразу. Зразу я скончыла вышываць, а потым і мая сястра. Калоднае Стол.
ЗРАЛІНА ж. Равок паміж загонамі. Зраліна ідэ од борозны до борозны, то ямка до купы. Лукава Малар.
ЗРЭЗАТЫ зак. Скроіць. Зрэж мні платте. Фядоры Стол. Зрэзаты зрізала, а пошэтэ ны вспіла. Сулічава Драг.
ЗРОДУ прысл. 1. Заўсёды. Мой брат зроду ажно в сем годзін устае. Альшаны Стол. 2. Ніколі. Зроду я ні чула, каб гэтак спявалі. Дзяніскавічы Ганц.
ЗУБАЧЫТЫ зак. Пабачыць. Осынню в лісах можна зубачыты дыкіх кабанув. Клейнікі Брэсц.
ЗУБЫ мн. 1. Карункі. Маня зробіла хорошы зубы, прышыла до кофты. Мікашэвічы Лун. 2. Матыка. Трэба узеты зубы, поворушыты гретку. Крамно Драг.
ЗУБЭНЬКА ж. Торба з аўсом. Тато йіхав в ліс і взяв кунёвы повну зубэньку. Індычы Кам.
ЗУМЫСЛЫ прысл. Наўмысна. Зумыслы спознывся, коб роботу тую розобралы люды. Корчыцы Кобр.
ЗУСЛОН м. Услон. По вечорах некалі маладыя каля Суёнчыхі спявалі і гулялі. Сядзь вось на зуслон гэты, послухай. Слабажаны Бар.
ЗУСНО прысл. Наўмысна. Зусно прыйшоў до вас, коб позычылі. Высокае Бяроз.
ЗУЦ выкл. Псік. А зуц згэтуль. Бярозавічы Пін.
86 👁