ЗЫКРАТЫЙ, ЗЭКРАТЫЙ прым. Лупаты. Чулавік він так субі, тілько ж вэльмо зыкратый. Бардзёўка Кам. Гэтой чоловік зэкратый, вочы такыі. Орлавічы Драг.
ЗЫЛІЗНЫК, ЗЫЛЫЗНЕК, ЗЫЛЫЗНЯК, ЗЭЛІЗНЫК м. Рыдлёўка. Дід копав зылізныком города. Мартынюкі Кам. У кутку стоев новы зылызнек. Завялёўе Драг. Батько купыв зылызняка. Гутава Драг. На зэлізняку був набэты новы тронок. Туляцічы Іван.
ЗЫЛІЗО н. Жалеза. Твэрдый, бы зылізо. В. Якаўчыцы Жабін.
ЗЫЛІСКА н. Шуфлік для попелу. Каждый ранок у зыліска выгрыбають попыл. Туляцічы Іван.
ЗЫМНО прысл. Холадна. Наступыть осэнь і будэ зымно. Ваўкаставец Кам. На дворі так зымно вжэ. Матыкалы Брэсц.
ЗЫМНЯНКА ж. Зямлянка. Тыпэр у нашому сэлі ныма зымнянок, а посля войны було много. Міжлессе Бяроз.
ЗЫМОВНЫК м. Будынак, куды зносяць на зіму вуллі. На зыму пчыл зносять в зымовныкы. Макраны Малар.
ЗЫМОВЛЯ, ЗЫМЫВЛЯ ж. Зімоўка. Зымовля літюсь була добра, ны холодно, снігу ны браковало. Шэбрын Брэсц. Моюй коровы тыпэр добра зымывля, і сіна наробыв доброго і турнэпс е. Сіманавічы Драг. Такую зымывлю надовго запомытае. Сулічава Драг.
ЗЫРКІ прым. Гарачы. Чай шчэ зыркі, ня пі. Дзяніскавічы Ганц.
ЗЫСКАТІ зак. Запатрабаваць, выклікаць. Узела зыскала мэне до сэбэ в город. Азарычы Пін.
ЗЭЛО н. Месца, дзе расце трысцё. На зэлі стоят жаке на рыбы. Арэхава Малар.
ЗЭШЫТ м. Сшытак. У школьным бухвеці е усякіе зэшыты. Дзятлавічы Лун.
ЗЯТЫ незак. Ззяць, ярка гарэць. Гасы, а то зятымэ одно окно на всэ сыло. Матыкалы Брэсц.
І
ІВАНЧЫК м. Сальцісон. Забілі свінню і трэба зробіці іванчыка. Велле Стол.
ІГРАТЫ незак. Цвісці (пра збожжа). Ужэ жыто іграе, курыць, добрэ будзе красоваць. Велута Лун. Почынае іграты збіж. Макраны Малар.
ІДКЫЙ прым. 1. Ядомы. Купылы такое ідкое сіно,
95 👁