ЗЛІВА ж. Лівень. Почалася такая зліва, з хаты ны выйты. Ставы Кам.
ЗЛІВАК, ЗЛЫВОК м. 1. Збан. Надоілы цэлы злівак малака. Баравікі Лун. 2. Гаршчок. Поўный злывок квасу наварыла. Перунова Лун. Цяпер наварыла оно злівок кашы пшэное. Дзятлавічы Лун.
ЗЛІМІК, ЗЛІМОК м. Маленькі гаршчок. Постаў злімік у печ. Белавуша Стол. Глядзі, не пэрэвэрні там злімок. Цна Лун.
ЗЛОГ м. Аблога. Парыніна лыжела у злогу трэ рокэ. Сварынь Драг.
ЗЛОГАВАТЫ незак. Ляжаць аблогай. Злогом лэжыть полэ, злогуе. Радзеж Малар.
ЗЛЁПАК, ЗЛЁПОК м. экспр. Малое тоўстае дзіця. А хлопчык, дальбог, злёпак. Востраў Ганц. Рукы одорвэш з тым злёпком. Кустын Брэсц.
ЗМЭЗБОЧКЫ прысл. Нечакана. Змэзбочкы показалась хмара. Астрамечава Брэсц.
ЗМУЦІЦІ зак. Схлусіць. Змуців ужэ шось. Дабручын Пруж.
ЗМУШЧАЦЦА незак. Здзекавацца. Фашысты так змушчаліса над народом. Галоўчыцы Пруж.
ЗНАТУРЫТЫСЬ незак. Заўпарціцца. Знатурывся кінь, ны хочэ ныек ітэ, шо хоч робэ, хоч плач, а йіхатэ трэба. Сварынь Драг.
ЗНЕКУЛЬ прысл. Аднекуль. Знекуль набосонок выбегла дзеўчынка. Стрыгінь Бяроз.
ЗНЕЦІКУ прысл. Знянацку, раптоўна. Знеціку спалохалася. Задуб'е Ганц.
ЗНІКЕРЫЦІСА зак. Вельмі стаміцца. Так нарабіўса, што аж знікерыўса, зразу заснуў. Лыскава Пруж.
ЗНІСТОЖЫЦЬ зак. Знішчыць. Столькі зністожылі ўсяго за вайну. Агарэвічы Ганц.
ЗНІШЧЫГЫСЯ зак. 1. Прапасці. Усі буракы знішчылысь. Гершоны Брэсц. 2. Зніякавець. Чого ты знішчывся і мовчыш? Кустын Брэсц.
ЗНОСОК м. 1. Маленькае яйцо. Зноскы жывуть міцны. Літоўск Драг. Забыры у гнізді зноска. Орлавічы Драг. 2. Вылівак. Курыця знысла зноска, шчэ кажуть вылывка. Кустын Брэсц.
ЗНЫЗАЛЫ мн. Дзве верхнія вопраткі, апранутыя адна на адну. Знызалы одягнув, а на дворі ек на зло тыпло. Тышкавічы Іван.
ЗНЯЎДОЛЕЦЬ зак. Занядужаць, захварэць. Зусім я зняўдолеў пад старасць. Кукава Ганц.
101 👁