поісты конёвы. Арэхава Малар. Отмэты добрэ згоныны. Гершоны Брэсц.
ЗГОРІЛКЫ мн. Падгарэлыя часткі варанай бульбы. Обріж згорілкы, бо батько будэ лаятыся. Хаціслаў Малар.
ЗГЫЗДЫТЫСЯ зак. Згізаваць. Згыздылыся коровы, ны стрыматы йіх. Гершоны Брэсц.
ЗДАЛЬГОЦЬ прысл. Раней часу. Здальгоць не хваліса. Велута Лун.
ЗДАРАВЯКА м. Высокі, плячысты чалавек. Ну й здаравяка пайшоў. Востраў Ганц.
ЗДАТНЫ прым. Прыгожы. Які здатны хлапец, так і глядзела б. Варанілавічы Пруж.
ЗДРІК м. Гізун. Як в жарку погоду здрік нападэ, коровы розбыгаюцця. Хмелева Жабін.
ЗДУБЫЧЛІВОСТЬ ж. Здольнасць шукаць здабычу. Этый субака мае добру здубычлівость. Казловічы Брэсц.
ЗДУБЯНЕЦЬ зак. Вельмі змерзнуць. На дварэ стаяў мароз, покуль дайшла, то здубянела. Мыслабаж Лях.
ЗДЫРДЗІЦЦА зак. груб. Памерці. Ек я вытнуўса, так ледзь потым не здырдзіўся. Рамель Стол.
ЗДЫХЛЯК м. экспр. Хударлявы, нездаровы чалавек. Нычого ны йість здыхляк гэтой. Першамайск Стол.
ЗЕБРЫ мн. абразл. Вочы. Чаго зебры повернуў, ну? Люсіна Ганц.
ЗЕМНЕК, ЗЫМНЫК мн. Зімовая дарога. Цілу зэму возэла сіно з болота земныком. Арэхава Малар. Зымнык вжэ подмірз, можна йіхаты. Азяты Жабін.
ЗЕРНЯТА мн. Насенне з гарбуза. Зернята з гарбузоў добре поесці зімою, як нема богато роботы. В. Малешава Стол. Дай зернят і сядай. Азяты Жабін.
ЗІВА ж. Прамежак паміж ніткамі асновы, дзе праходзіць чаўнок. Добрэ ткаты, такая зіва вылыка. Страдзеч Брэсц.
ЗІКАЦЬ зак. Крыкнуць. Як зікнула на мяне, аж я спалохалася. Сасновы Бор Івац.
ЗІКРА мн. абразл. Вочы. Якеі зікра! Перавысь Малар. Ёго зікра булы каждый дэнь чырвоныі. Семяховічы Пін.
ЗІЛЛЕ н. Пустазелле. Зілля в траві було мніго. Гершоны Брэсц.
ЗЛЕКАЦІСА зак. Спалохацца. Вэльмі я злекаласа, як обачыла ёго у хаце. Здзітава II Бяроз.
86 👁