ЕНДОВ'Е прысл. Зараз жа, неадкладна. Ендов'е зробі ето, прошу. Пузічы Лун. ЕНЧЫТЫ незак. Стагнаць, скардзіцца на боль. Енчыв цілу ноч, так боліло. Кустын Брэсц. ЕПРУК м. Вяпрук. Забілі епрука, сала, мяса дзежку наклалі, дэтэй выклікають з города. Смаляніца Пруж. ЕРГЕНЯ ж. Вяргіня. Ергеня хороша, вэлыка, лапчаста. Хаціслаў Малар. ЕРЫЦЯ ж. Ярына. Ужа на дворі потыпліло, можна сыятэ ерыцю. Арэхава Малар. ЕСЁНКА ж. Дэмісезоннае паліто. Есёнка була суконна. Ваўкаставец Кам. Ё ЁЖ м. Вожык. Ёж хутко біг по дорозі. Вулька Жабін. ЁМКА ж. Чапяла. Ёмкою вымають з печы чыгуны. Рыбнікі Стол. ЁМКІ прым. Зручны. Ёмкі нож, добры, гостры. Смаляніца Пруж. ЁМКО прысл. 1. Хутка. А пошов вэльмі ёмко. Ботава Пін. 2. Моцна. Ёмко пальця порізав. Субаты Драг. ЁРАГА ж. Маслёнка. Молоко у ёго коровы рыдкэ, вэльмы много отходыть ёрагы. Дубраўкі Драг. ЁСЬ незак. Есць. Ёсь ягоды, назбіраць можна. Смаляніца Пруж. ЁСЦЕКА, ЁСЦЯКА незак. Тое ж. Ёсцека дома і грушы, і яблыкі. Азярніца Лун. Цяпер ёсцяка всё, жыці толькі няма калі. Востраў Ганц. Ж ЖАБА ж. Памылка пры тканні, недабой ніткі. Неўмелая ткаля можэ жабу наткаці. Бузуны Пруж. ЖАБКА ж. Чапяла. Жабкою дэржать патэльню. Макраны Малар. ЖАБКІ мн. Бульба, звараная з лупінамі. Усе сядзяць за сталом і ядуць жабкі з маслом. Кукава Ганц. ЖАБУРНЫК м. Раска. Жабурныку назбырай свынюм. Хаціслаў Малар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁