ДЭРНЯК м. Цаліна. На дэрняку бульба уродэла. Сварынь Драг. ДЭРУН, ДЯРУН м. Боб, які ўецца. Дэрун аж пэрэростае палкы. Кустын Брэсц. Коло хаты трэба посадіть дярун. Церабяжоў Стол. ДЭРЭВІНА ж. Бервяно. Дэсяць чоловек нэ моглі подняці тую дэрэвіну і положыці на машыну. Першамайская Бяроз. ДЭРЭВЛЯШКЫ, ДЭРЭВЯШКЫ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Колысь ходылы у дэрэвляшках. Каменка Кобр. Дэрэвяшкы добры булы в хлів до коровы. Олтуш Малар. ДЭШЧО займ. Што-небудзь, штосьці. Мы просымо, шоб дід дэшчо росказав. Высокае Бяроз. Трэба дэшчо купыты на свято. Лука Кобр. ДЯЛКА ж. Частка поля, норма апрацоўкі. Брыгадір дав нам дялку бураків. Маладзельчыцы Пін. Е Е незак. Ёсць. В ёго е сэстры і браты. Кустын Брэсц. ЕБЛЫКО н. Яблык. У садку було много еблык. Карсынь Іван. ЕДУХА ж. Задышка, дыхавіца. Колы хворы, у ёго често жывэ едуха. Крытышын Іван. ЕЁДРОМ м. Аэрадром. З еёдрома полэтів ейроплан. Сакалоўка Пін. ЕЖ м., ЕЖЫ мн. Грыб саркадон чарапічны. Спод грыба сівы і ў мяккіх іголочках, шляпка натрэснутая. Ежы ростуть до самых морозой. Чахец Пруж. ЕЗДОВІК м. устар. Паганяты валоў. Ездовікі булі, кажэн, хто маў волы. Велле Стол. ЕЙРОПЛАН, ЕРОПЛАН м. Самалёт. На ейроплане ехаць вэльмі страшно старым. Дрэбск Лун. Ероплан полытів над полэм. Юхнавічы Іван. Ероплан нызько лытів над хатыю. Міжлессе Бяроз. ЕЛАВЕЦ м. Ядловец. Елавец расце высоко. Востраў Лях. Вэнкы з еловцю булы, бырозы. Хорошэ ховалы. Гершоны Брэсц. ЕЛКІ прым. Ёлкі. Елкое сало вжэ стало, як жарыш, то гурчыть. Лышчыцы Брэсц. Сало пожоўклое, кажуць елкое. Харомск Стол. ЕМКА ж. Патэльня. Ціла емка яечні. Цна Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁