ЖАБУРЫННЕ, ЖАБУРЭННЕ н. 1. Ікра жаб. Вэсною в гозэрэ мніго жабурыння. Арэхава Малар. 2. Раска. Жабурэнне ідять свынне. Ляхаўцы Малар. ЖАК м. Нерат з двума крыламі. Поставіў на рэцэ п'яць жакоў. Альшаны Стол. Сегодні ставімо жакі на речцы. Церабяжоў Стол. ЖАЛЕТКА, ЖЫЛЕТКА ж. Камізэлька, безрукаўка. Ек одягныш жалетку, то зразу становыцця тыплій. Ляхавічы Драг. Жылетка була хурошэ вышыта пацёркамы. Макраны Малар. ЖАЛО, ЖВАЛА, ЖЫЛО, ЖЭРЛО н. Джала. Вытягны жало, бо твар спухнэ. Кустын Брэсц. Пчола мае спецыяльнэ жвала. Гершоны Брэсц. Вкусыла оса і оставыла жыло. Хаціслаў Малар. У целі остаецца жэрло пчолы. Харомск Стол. ЖАЛЯЗКА, ЖАЛЯСКА ж., ЖАЛЯЗКО, ЖАЛЯСКО н, Прас. Куплю новую жалязку. Мікашэвічы Лун. Жаляской файно выпрасовала вопратку. Ласасіна Пруж. Маці просовала гарачым жалязком. Шэйпічы Пруж. Патрэбно было пагладзіць, і я папрасіла жаляско. Ліпск Лях. ЖАЛЯЗНЯК, ЖЫЛІЗНЫК, ЖЭЛЕЗНЯК, ЖЭЛЫЗНЫК н. Рыдлёўка. Возьмі жалязняка, выкапай рова да посадзі гэту гарабіну. Раздзялавічы Ганц. Быры жылізныка і копай, а ны дывыся на батьку. Прыбарава Брэсц. Позыч на часік жэлезняка. Цераблічы Стол. Жэлызныком тяжко копаты города. Агароднікі Кобр. ЖАРОВНЯ, ЖАРОЎНЯ, ЖАРЭВНЯ ж. Патэльня. Маті купіла новую жаровню. Глінішча Івац. На снеданне поўную жароўню яек напяку, і яшчэ ім мала. Слабажаны Бар. Вазьмі выхвата і выймі жароўню. Гута Лях. Жарэвня стоіть под столом. Саха Драг. ЖАРОНІКІ, ЖАРОНЦЫ мн. Жараная бульба. Нажарыла жаронікаў, ешце. Квасевічы Івац. На стыл булы поставляны жаронцы. Боркі Пін. ЖАРОЎНІК м. Неэлектрычны прас. Жароўнік ахалодаў і прасаваць було нельга. Баравікі Лун. ЖАРЫЙ прым. Карычневы. Подруга моя купыла жарэ платте. Радаўня Іван. ЖАСКО прысл. 1. Страшна. Ны гувуры ты мні пру гэтые, бо жаско слухаты, як малых забылы. Бусні Жабін. 2. Гадка. Ны могу в руки взяты жабу, бо мні жаско робыцця. Маціевічы Жабін. ЖАЎТАЧКА, ЖОЎТАЧКА ж. Жаўтуха. Ад жаўтачкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁