ДОЛЬКАТЫ незак. Бедаваць, наракаць на долю. Шо ты, бабо, долькаеш, чы ж так тобі ныдобрэ жыты? Гершоны Брэсц. ДОМОЛОТКЫ мн. Канец малацьбы. Вжэ хутко і домолоткы будуть. Хмелева Жабін. Домолоткы трэба отсвятковаты. Макраны Малар. ДОМОТКАН м. Спадніца з саматканага шарсцяного палатна. У тэбэ хорошый домоткан. Ботава Пін. Зіна йшла до цэрквы у новум домоткані. Бярозавічы Пін. ДОПАСЦІ зак. Дабіцца чаго-н. Коб вэн да не мог допасці до лёгкой службы! Св. Воля Івац. ДОПІРУ, ДОПЭРО прысл. Цяпер. Прыходыла до мэнэ сусідка і сказала, шчо допіру брыгадір заказав на роботу. Выжлавічы Пін. Допіру от вун пойшов дохаты. Радчыцк Стол. Допэро прыйду, чого ты так роскрычаўса? Кабакі Бяроз. ДОРЭЧНЫЙ прым. Прыгожы. Гэта дівчына такая дорэчна завжды. Астраўляны Кобр. ДОСІВКЫ мн. Заканчэнне асенняй сяўбы. Колысь досівкы проводылы часто. Ляхаўцы Малар. ДОСТІГАТЫ незак. Даспяваць (пра збажыну). Жыто вжэ достігае. Макраны Малар. ДОТУРКАТЫСЬ зак. экспр. 1. Дасягнуць, дабіцца. Аж до сэльсовета дотуркався. Кустын Брэсц. 2. Дабудзіцца. Ныяк его ны дотуркаюсь, так заснув. Лышчыцы Брэсц. ДОЎБЭНЬКА ж. Вялікі таўкач. Доўбэнькою тоўкуць свінням бульбу. Раздзялавічы Ганц. ДОШЧІВКА, ДОШЧУВКА ж. Дажджавая вада. Дошчівкою добрэ голову мыты. Кустын Брэсц. Дошчувкі корыто стоіть, швэдра трэба вымыты. Шэбрын Брэсц. ДРАБА ж., ДРАБЫ мн. Лесвіца. Купылы новую драбу на гору. Ботава Пін. Зробылы драбы, будэ добрэ лазыты. Чухава Пін. ДРАГЛІ, ДРЫГЛІ мн. Халадзец. Вчора маты наварыла смачных драглів. Пажэжын Малар. У каморы на полцы застывалі ў місках дрыглі. Калоднае Стол. ДРАНКА ж. Бульбяная бабка. Якую смачную дранку прыгатавала сёння маці. Калоднае Стол. ДРАНКА ж. Лучына. На прыпечку дагарала дранка. Варанілавічы Пруж. ДРАНКА ж. Посцілка. Ты выткала вжэ нову дранку? Ботава Пін. Дранка твоя хорошая. Трудавая Іван
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁