ему дзюгнатого пояса запяразаці. Бабровічы Івац. Дзюгнаста посцілка. Горталь Івац. ДЗЯРУГА ж. 1. Коўдра з грубага сукна. Абдзявайся дзяругай, бо ў печы я не паліла. Гута Лях. 2. Грубая саматканая посцілка. Дзяругаю засланы ложак. Навасёлкі Бар. ДІВКА ж. Немаладая незамужняя дзяўчына. Гэндэ пушлы хорошы дівкы, хлопці чомусь мынають іх. Павіцце Кобр. ДІВЛЯ ж. пагард. Дзяўчына. Такая вжэ дівля, а глядыть, коб маты йісты дала. Кустын Брэсц. ДІВЫР м. Мужаў брат. Муй дівір тыпэр на охоту пушов ранынько, чуть світ. Шэбрын Брэсц. ДІНЬКАТЫ незак. экспр. Выдумляць. Шчо мала дінькаты, то лучче помовчы. Радчыцк Стол. ДІСЕТУХА, ДЫСЯТУХА ж. Рэлігійнае свята пасля вялікадня. Шчэ ныма ягуд чорных, бо шчэ ныма дісетухы. Ляхаўцы Малар. Свято у дысятую пятныцю пусля вэлыкодня зувеця дысятуха. Макраны Малар. ДОБІРКІ мн. Гл. дакопкі. Колі бульбу добралі свою, то робяць добіркі. Харомск Стол. ДОБРО н. 1. Дабро. Добро робыты людюм трэба. Кустын Брэсц. 2. Маёмасць. В хаті мніго добра. Гершоны Брэсц. 3. Гародніна. От хаты до хлыва гузынька стэжычка, а з одного і з другого боку добро. Вулька Сіманаўская Драг. 4. Агульная назва збожжа. Свое добро домолотыв, братовы помогчы трэба. Сварынь Драг. ДОВГАСТЫЙ прым. Прадаўгаваты. Довгастый хліб положы на полыцю, а круглый — в шафу. Кустын Брэсц. ДОВГОБРАЗЫЙ прым. Даўгатвары. Такі дядько довгобразый, борода клином торчыть. Скокі Брэсц. ДОВГОВЫДЫЙ прым. Тое ж. Вын круглый, чы довговыдый? Вулька Сіманаўская Драг. ДОВЖЭЗНЫЙ, ДОВЗІЗНЫЙ прым. Вельмі доўгі. Довжэзного кыя прыніс, коб выдро достаты. Лышчыцы Брэсц. Вырос довзізный, а дытына дытыныю. Гутава Драг. ДОГОДЛЫВЫЙ прым. Спагадлівы, уважлівы. Догодлывого чоловіка одразу познаіш. Хаціслаў Малар. ДОЛЕГАЦЬ безас. незак. Нездаровіцца. Коб не долегало, не лежаў бы так. Цераблічы Стол. ДОЛІВКА, ДОЛОЎКА ж. Падлога. Трэба нам долівку пырыстылаты. Корчыцы Кобр. Не садзі на долоўку дзіця, а то холодно. Цераблічы Стол.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁