Драг. Дзядзьку, здрастуйце! А дзе дзянна? Азярніца Лун. Дядына жывэ поруч з намы. Бусні Жабін.
ДЖАГА ж. Нажоўка. Прынэсы мні маленьку джагу. Харсы Брэсц. Джага — то пілка з одною ручкою. Гершоны Брэсц.
ДЖОГА ж. Высокая здаровая жанчына. Джога і ззаду усэ бачыть і понысэ, як мужык. Моладава Іван.
ДЖЫГАНУЦЬ зак. Пабегчы вельмі хутка. Яна як джыганула, толькі яе і бачылі. Гарадзішча Бар.
ДЖЫРЫКОТІТЫ незак. Стракатаць, трашчаць. Сорока так джырыкотыть. Хаціслаў Малар.
ДЗЕНЕКА прысл. Дзесьці. Дзенека поклав торбу, не знайду ніяк. Св. Воля Івац.
ДЗЕНЬ прысл. Тое ж. Схавай граблі дзень пад корчом, покуль додому ісці. Св. Воля Івац.
ДЗЁБАКЫ мн. Зубы матыкі. Затупылыся шось дзёбакы. Макраны Малар.
ДЗІЧОВІНА ж. Неапрацаваная зямля. Дзічовіна — дзіке поле, нічоге поле, мало што на ім росце. Харомск Стол.
ДЗУКОВІНА ж. Пярсцёнак. Дзуковіну носяць на правой руцэ жонатые, а на левой холосьцякі. Раздзялавічы Ганц.
ДЗЫГАРОЦ м. Гадзіннік, звычайна ручны. Купыв новы дзыгароц. Камянюкі Кам.
ДЗЫГАЦІ, ДЗЫГАТЫ незак. 1. Скакаць. Од радосці вон почаў дзыгаці. Угляны Бяроз. Дзыгнув братыхы хлопэць з воза, як прыйіхалы, то до вэчора дэсь тягався. Корчыцы Кобр. 2. Пераскокваць праз што-н. Дзыгнуў церас плот. Магіліцы Івац.
ДЗЫГАТЫ прым. Высокі і тонкі. Прыходзів сюды той дзыгаты хлопец. Калоднае Стол.
ДЗЫГАЧ м. іран. Цыбаты, даўганогі чалавек. Ну і дзыгач Іваноў Валё. І ў каго юн такі ўрадзіўса. М. Плотніца Пін.
ДЗЫГОНІТЫ незак. Струменіць. Вода з цэбра дзыгоныть, дэсь россохся. Сіманавічы Драг.
ДЗЭНДАЛЬ м. Нясталы чалавек. Дзэндаль на адном месці ні ўжывецца, дай яму пагуляць пабольш. Востраў Ганц.
ДЗЮБОЧКА ж. Парастак. Пророшчуваты трэба насінне. Садыты, колы вжэ е дзюбочкы. Гершоны Брэсц.
ДЗЮГНАТЫ, ДЗЮГНАСТЫ прым. Паласаты. Дам
99 👁