Д
ДАВНІШНІЙ прым. Даўні. Слід видно давнішній, бо вжэ травою заростае. Ляхавічы Драг.
ДАГЛЕДОК, ДОГЛЯДОК м. Догляд. Старому трэба добры дагледок. Стрыгінь Бяроз. Чы ж то такі доглядок трэба малому? Шылін Бяроз.
ДАЙМЫНАТО мад. слова. Напрыклад. Паша, даймынато, не любіць хадзіць у кіно. Навасёлкі Бар.
ДАКОПКІ, ДОКОПКІ мн. Канец капання бульбы і святкаванне з гэтага выпадку. Бабы, давайце кончым капаць на гэтым тыдні да справім дакопкі. Востраў Ганц. Докопалы картоплі, справымо докопкы. Матыкалы Брэсц.
ДАЛЕТА, ДОЛЕТА прысл. На ляту. Стрыляты тяжко долёта. Ляхаўцы Малар.
ДАЛІКАТНЫ прым. Хваравіты. Да ўрача трэба з'ездзіць, бо нейкі ты вельмі далікатны. Малахоўцы Бар.
ДАРМО прысл. Дарма. Дармо ходыв навдогін. Хаціслаў Малар.
ДАФІЛЯДА ж. 1. Гулянне з танцамі. Хадзілі вечарам на дафіляду. Тартакі Бар. 2. Дэманстрацыя. Школа пошла на дафіляду. Клейнікі Брэсц.
ДАХНА, ДОХНА ж. Дачка. Мая дахна вучыцца ў Мінску. Задуб'е Ганц. Ой, дохна, як тяшко на світы жыты старому. Міжлессе Бяроз. Маты послала дохну в магазін. Трудавая Іван.
ДАХТУРКА, ДОХТОРКА, ДУХТОРКА ж. Доктар жанчына. Дужэ добрая наша дахтурка. Мікашэвічы Лун. Наша дохторка робіла проверку у школы. Клятная Пін. Дохторка ужэ п'ять літ у нас. Міжлессе Бяроз. Духторка чэрэз грезкэ булото добыралась до слабого. Павіцце Кобр.
ДАЧЫНКА ж. Пляменніца. Пайшлі, кума, да мае дачынкі. Бакуны Пруж.
ДАШОК м. Павець. Літом мы спымо под дашком. Макраны Малар.
ДБАЙЛЫВЫЙ прым. Гаспадарлівы. Дбайлывый еі мужык, добрэ так жыты. Хаціслаў Малар.
ДВУЯНЫ мн. Спарыш. На гратцы знайшла двуяны, нашчо вуны мні. Камянюкі Кам.
ДЕДЫНА, ДЗЯДНА, ДЗЯННА, ДЯДЫНА ж. Дзядзькава жонка. Дедына была у мэне добра. Макраны Малар. У тэбэ хароша дедына, так помогае. Белін
101 👁