ГУРЧАК м. Грузд. Гурчакы трэба довго мочыты. В нас мало хто іх бырэ. Хаціслаў Малар. ГУСКА ж. Вадзяная лілія. Гускі хороши, хай ростуть. Судзілавічы Бяроз. ГУСТАВКА ж. Прошва. На рукавах якые хвайные густавкі. Вавулічы Драг. ГУСЬЦЕ н. Вусце. У нашай печи вэльмы нычогэ гусце. Панкі Івац. ГУТКА ж. Вуда. Він пойшов з гуткою на канал. Ляхавічы Драг. ГУТОШКА ж. Гл. гойдалка. Гутошку зробылы дітям, коб забавлетыся. Тышкавічы Іван. ГУТА ж. Гл. губа. На дэрывы було много гутув. Макраны Малар. ГУШАК м. Вушак. Пытро стукнувса лобом об гушак. Вулька Дастоеўская Іван. ГЫЛЭНДЫТЫ незак. Пішчаць, нечага патрабаваць. Чого тыбэ лыхо гылэндыть — вспійіш на той автобус. Сіманавічы Драг. ГЫМНЕ н. Вымя. Пэрш, чым подоіты корову, вона завжды подмывала гимне. Рагадашч Іван. ГЭБЫ часц. Быццам. Гэбы высна стала, потыпліло. Ботава Пін. ГЭБЭЛЬ м. Гэбель. Лыжялы дошкі, струганые гэблём. Макраны Малар. Гэблём трэба поровняты. Кустын Брэсц. Памянш. г э б л ы к. Батько майстровав гэблыком. Чарнаўчыцы Брэсц. Гэблыка дэсь положыв, ны бачыла дэ? Кустын Брэсц. ГЭНЫЙ м. Іней. Всё покрылося гэныём. Саха Драг. ГЭПНУТЫ зак. экспр. Упасці з размаху, з грукатам. Вчора так гэпнула на дорозі, поковзнулася. Субаты Драг. Гэпнуло шось в сенюх. Кустын Брэсц. ГЭРЛІНА, ГЭРЛЫНА ж. Спецыяльна звязаныя кулькі саломы на страху. Гэрлінамы криють хату. Гершоны Брэсц. З того куля робицця шысть гэрлин. Радзеж Малар. ГЭСТКА ж. Гестка. Гэстку уставила, красіво получэлося. Закозель Драг. ГЭТАЛІТО прысл. Летась. Гэталіто була жара. Арэхава Малар. ГЭТОРІЧНЫЙ прим. Сёлетні. На стэні гэторічные карточкі. Прылукі Брэсц. Гэторічнэ сало товстое. Шэбрын Брэсц. ГЭЦАТЫ незак. Скакаць. І чого вона гэцае, дівка такая. Дубай Стол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
163 👁