ГУГЕЛЬ м. Густы крупнік. Смачного гугелю зварыла баба. Запроссе Лун. ГУЖ м. Вуж. Мій сусід можэ взяты гуже в рукы. Ляхавічы Драг. Мніго гужів водэцця у нашому лісовэ. Арэхава Малар. ГУЖВА ж. Ліна. Гужва ў тры лозіны круціцца. Сінкевічы Лун. ГУЖЕЧЫЙ прым. Неядомы (грыб). Гужечы грыб істы ны можно. Хаціслаў Малар. ГУЖЫШЧЭ н. Тоўстая вяроўка. Шоб сіно ны роскыдалос, прыныслы гужышчэ і пырывязалы ім сіно. Крытышын Іван. ГУЗ, ГУЗЬ м. Гузік. Одяг зашчыпають гузем. Ляхаўцы Малар. До каптана трэба прышыты гуза. Дружба Брэсц. Прышый другого гузя. Саха Драг. ГУЗДЫР, ГУЗЫР м. 1. Камель. Добрую машыну дров прывіз, одны гуздырі. Гальцы Стол. 2. Ніжняя частка снапа. Шапка стоіць уверх гузыром. Велута Лун. ГУЛІГА ж. Нарасць. Во якая гуліга на бэрозі. Сварынь Драг. ГУКАЦЬ незак. Клікаць, зваць. Гукаю, а вон не чуе. В. Малешава Стол. Гукаеш у грыбы? Агарэвічы Ганц. ГУЛІШКА ж. Голень. Змэрзла в мынэ гулішка. Макраны Малар. ГУЛІЦЯ, ГУЛЫЦА ж. Вуліца. Нэ ходы на гуліцу. Жычын Бяроз. Наша гулыца вэльмы красіва. Крытышын Іван. ГУЛЬВІСНЫК м. экспр. Гарэзнік. Був він такый вжэ гульвіснык, шо світ ны бачыв. Маларыта. ГУЛЬТАІ мн. Бульба, звараная з лупінамі. Гультаі трэба істы з сыллю. Ляхавічы Драг. ГУЛЬТЯЙ м. 1. Гультай. Гультяй такі ростэ. Рыбнікі Стол. 2. перан. Труцень. Гультяів в уллі много. Спорава Бяроз. ГУЛЯ ж. Гузак. Вын набыв собі вэлыкую гулю. Моталь Іван. ГУЛЯНКА ж. Пчаліны аблёт. Выходять на гулянку пчолы. В. Лес Драг. ГУМОВЭЦЬ м. Самаробны галёш. Пробыв новы гумовэць. На валёнкы найліпш гумовці, а ны купляны галёшы. Хаціслаў Малар. ГУНЬКА ж. Фартух, зроблены з посцілкі. На пырылазы вісыла гунька, маты рано копала бульбу. Кулякі Іван. ГУРКОВЫННЕ н. Націна, лісце агуркоў. Гурковынне вжэ посохло. Гершоны Брэсц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁