ДРАПАК, ДРАПКАЧ, ДРАПАЧ м. 1. Змецены венік. Возьмы драпака і потры пудлогу. Шэбрын Брэсц. На кота полецеў драпкач, маці кінула. Калоднае Стол. Дзеўчына драпкачом подмэтала двора. Лядзец Стол. Такым драпачом і ны пробуй замытаты. Хлевішча Кам. Там коло вугла драпач стоіть, пудмэты двора. Ляхаўцы Малар. 2. Драўляная барана. На досцы п'яць пальцоў, зуб'еў — такі драпач. Харомск Стол. Коб поволочэтэ картоплі за одэн дань, ны хватало два драпакэ. Туляцічы Іван. На колхознум полі стояв трактор з драпкачом. Церабяжоў Стол. 3. Матыка з доўгімі зубамі. Драпачэм мотычать картоплі. Вавулічы Драг. Пуломався зуб в драпаковы. Макраны Малар. ДРАПАКІ мн. Вілы для гною. То драпакі, шчо рвалы гнуй. Радзеж Малар. ДРАПАЧЫТЫ незак. Рыхліць зямлю. Перэд севом драпачылі землю. Харомск Стол. ДРАПКІ, ДРАПКЫ мн. Кутасы. Трэба зробыты драпкы до настылныка. Агдэмер Драг. Простые драпкы в'яжэмо рукамы. Спорава Бяроз. ДРАПЛЯНКА ж. Скараспелая бульба. Трэба драплянкі купіць і завесці ў нас дома. Паланэчка Бар. ДРАПУЗЬ м. Пазногаць. Одрыж своі драпузі, а то бы в кута. Глінка Стол. ДРАСКА ж. Трэска. Коло хлева лежалі драскі. Навасёлкі Пруж. ДРАЦІНА, ДРОТЫНА ж. 1. Дрот. Драціну прыбяры з дорогі. Палонка Бар. На дротыны вісыть вэдро. Сакалоўка Пін. 2. Качарга з дроту. Погортай драціною вуголле. Парасляны Пруж. ДРАЧ м. Гэблік. Подрачуй драчом доскы, шчоб шчыльно прылягалы. Хмелева Жабін. ДРАЧА ж. Блізарукасць. В его драча, окуляры з маленькосці носить. Сварынь Драг. ДРАЧОВАТЫЙ прым. Блізарукі. Чоловік драчоватый, ны бачыть здаля. Сварынь Драг. ДРОБОЗА ж. Дробязь. Гуркы марны, дробоза одна, солыты ныма ек. Сварынь Драг. ДРОБЫНКА ж. Невялікая колькасць. Вона взяла дробынку хліба. Высокае Бяроз. ДРОВІТКА, ДРОВІТНЯ, ДРУВІТНЯ ж. Дрывотня. Дровыма ты завалыв всю дровітку. Харсы Брэсц. Сокіру з дровітні забэры. Гальцы Стол. Быжэ на друвітню, назбырай трысок. Харсы Брэсц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁