Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
Слоўнікавыя артыкулы прыводзяцда ў алфавітным парадку. Загалоўныя словы i ілюстрацыі да іх падаюцца ў спрошчаным фанетычным запісе графічнымі сродкамі беларускага літаратурнага пісьма. Гаворкі Брэсцкай вобласці неаднародныя ў фанетычных адносінах1, таму ўзніклі значныя цяжкасці пры складанні слоўніка. У паўночнай частцы вобласці пашыраны гродзенска-баранавіцкія або панямонскія гаворкі, блізкія да літаратурнай беларускай мовы. Да гэтага ж тыпу адносіцца гаворка вёскі Калоднае Столінскага раёна, дзе жывуць патомкі перасяленцаў з Навагрудчыны. Далей на поўдзень (paён Шарашова, Целяхан, Лунінца i інш.) знаходзяцца так званыя паўночнабрэсцкія гаворкі. Ім уласцівы такія, напрыклад, рысы, як оканне, акрамя часткі шарашоўскіх гаворак (голова, молоко, дорога, але: трава), мяккасць пярэднеязычных перад e, пярэднеязычных i губных зычных перад i (небо, дзень, косіці, міска), цвёрдасдь губных зычных перад e (вэчор, мэд), дзеканне i цеканне (дзеці, ходзіці, цепэр), наяўнасць форм тыпу вадро вядpo', машок мяшок',ў пасок пясок'. На крайнім паўднёвым усходзе вобласці (раён Давыд-Гарадка) бытуюць гаворкі ўсходнепалёскага тыпу. Паўднёвую частку вобласці займаюдь заходнепалескія (або загародскія) гаворкі. Выдзяляюцца чатыры асноўныя тыпы брэсцка-пінскіх гаворак: сярэднезагародскія, паўднёвазагародскія, паўночна-ўсходнія загародскія i тараканскія. На месцы націскнога о ў новых закрытых складах у гаворках сярэднезагародскіх, паўднёвазагародскіх i тараканскіх вымаўляедда i, радзей ы (віз, білый, стыл, стіл). У гаворках паўночна-ўсходніх загародскіх — у (вуз, булыи, стул). У гаворках тараканскіх i паўднёвазагародскіх на месцы націскнога а пасля мяккіх зычных вымаўляецца е (зеть, седу, шепка), у сярзднезагародскіх i паўночна-ўсходніх загародскіх гаворках a ў гэтай пазіцыі захоўваедда (зять, сяду, шяпка, шапка). У тараканскіх гаворках на месцы націскнога е пасля цвёрдых зычных вымаўляецца а (дань дзень', сташка сцежка', вачур вечар', мад мёд', у астатніх брэсцка-пінскіх гаворках е у данай пазідыі захоўваецца (дэнь, стэшка, вэчор, мэд). Канфігурацыя размяшчэння названых тыпаў у арэальным плане даволі складаная: напрыклад, астравы паўночна-ўсходніх гаворак ёсць на! Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс. Ми., 1983. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
32 👁
 ◀  / 297  ▶