крайнім паўднёвым захадзе вобласці, астравы гаворак паўднёвазагародскіх сустракаюцца на поўначы i паўночным захадзе брэсцка-пінскага дыялектнага арэала i г. д. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці многа пераходных гаворак, якія адлюстроўваюць асаблівасці вымаўлення некалькіх дыялектных груп. У дыялектным слоўніку Брэсцкай вобласці зафіксаваны ў першую чаргу лексічныя з'явы народнай мовы, аднак, калі слова мае розныя фанетычныя варыянты, яны таксама паказваюцца ў слоўнікавым артыкуле. Апрацоўваючы матэрыял, давялося правесці некаторую уніфікацыю фанетычнага боку запісаў: адмовіцца ад перадачы вузкіх (закрытых) галосных, асіміляцыі па мяккасці. Фанетычныя варыянты слоў, калі яны не закранаюць алфавітнага парадку, падаюцца ў адным артыкуле. Таксама адлюстроўваюцца марфалагічныя варыянты (жалязка ж., жалязко н.; ліжок м., лішко н.). Тлумачэнне слоў найчасцей даецца праз сінанімічны літаратурны адпаведнік або апісальна. У асобных выпадках значэнне слова раскрываецца шляхам апісання характэрных асаблівасдей прадмета, дзеяння або ўказваецца сфера бытавання слова. Загалоўныя словы маюць граматычныя паказчыкі i стылістычныя паметы. Формаўтварэнне адлюстроўваецца ў асноўных слоўнікавых артыкулах, словаўтварэнне — у розных артыкулах на тую самую літару (словаўтваральны сродак — суфікс) i ў артыкулах на розныя літары (словаўтваральны сродак — прыстаўка). Слоўнікавыя артыкулы падрыхтавалі: на літары А — Б, Г — I — Г. М. Малажай, В — I. А. Шумская, К — Т. М. Кананенка i А. Я. Петручук, Л — Н — У. У. Барысюк i I. А. Шумская, П — Р — В. М. Емельяновіч, С — М. I. Новік i Г. М. Малажай, Т — Я — М. М. Аляхновіч. У зборы дыялектнага матэрыялу i частковай яго апрацоўцы ўдзельнічалі таксама былыя выкладчыкі кафедры беларускай мовы М. В. Дабрыян, Т. I. Звяровіч, Р. I. Карлаў, А. К. Шыкаловіч. Значэнні некаторых слоў ілюструюцца прыкладамі з картатэкі Ф. Д. Клімчука i В. Л. Вярэніча. Звязныя тэксты да друку падрыхтавала В. М. Емельяновіч. Дадатак «3 фразеалогіі Брэстчыны» склалі В. М. Емельяновіч i I. У. Сацута
Дадатковыя словы
зявы
39 👁