Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
ПРАДМОВА Матэрыялы «Дыялектнага слоўніка Брэстчыны» збіраліся выкладчыкамі беларускай мовы i студэнтамі філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. C. Пушкіна на працягу дзесяці гадоў. Збіральнікі працавалі па інсгрукцыях, складзеных да абласных слоўнікаў i для «Лексічнага атласа беларускай мовы». Haладжваліся дыялекталагічныя экспедыцыі ў розныя раёны вобласці. Выкладчыкі рабілі запісы пры непасрэдных моўных кантактах з носьбітамі традыцыйных гаворак. Студэнты, асабліва завочнікі, выконвалі спецыяльныя лексікаграфічныя заданні. У слоўнік у першую чаргу ўключаліся лексемы, якіх няма ў нарматыўных лексікаграфічных працах беларускай мовы або якія там падаюцца з паметай абласное, устарэлсіе, прастамоўнае. Найчасцей гэта назвы прадметаў паўсядзённага вясковага побыту жыхароў Брэсцкай вобласці, назвы разнастайных дзеянняў, звязаных з вытворчымі працэсамі сялян, ацэначныя назвы асоб. Адлюстроўвае слоўнік запазычанні з польскай мовы (poвэр — веласіпед, файны — прыгожы, есёнка — дэмісезоннае паліто). У слоўніку нямала эмацыянальна-экспрэсіўных слоў, сзнс якіх у літаратурнай мове звычайна перадаецца апісальна (аліганчык — спешчаны бацькамі хлопец, доляты — бедаваць, наракаючы на долю). У гаворках сустракаюцца словы, якія на пэўнай тэрыторыі маюць больш шырокі ці больш вузкі семантычны аб'ём, чым у літаратурнай мове, або адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў словаўтваральным складам (адмыкатка — адмычка, всіцянка, ватывэць — ватоўка, рошча — рост), іншай граматычнай характарыстыкай (вешніца — весніцы, торпа — торф), нерэгулярнымі фанетычнымі асаблівасцямі (абезмен — бязмен, лапно — вапна), стылістычнай афарбоўкай (морда — твар, dieка — дзяўчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём
18 👁
 ◀  / 297  ▶