ГАЛДА ж. Крык, гамана. Наробылы галды на всэ сыло. Знаменка Брэсц. ГАЛДЭБА м. і ж. экспр. Высокі і худы чалавек. То пушла цыла, настояшча галдэба. Тяжко будэ хлопця найты такого ж. Арэхава Малар. ГАЛЁШЫНА, ГОЛЬШЫНА ж. Вольха. Па берагах рэчкі расла галешына. Навасёлкі Бар. Зрубыв гольшыну. Карсынь Іван. Пташка звыла собі гнyздо на гольшыны. Дубіца Брэсц. ГАЛЁНА ж. 1. Булачка. Баба выняла з пэчы галёну і положыла. Белаазёрск Бяроз. Напачы галён. Радастава Драг. 2. Коржык. Напэчы, мамо, солодкіх галёноў. Кабакі Бяроз. ГАЛЁНЫ мн. 1. Карункі. Трэба наложыць спонніцу з галёнамі. Велута Лун. 2. Вышытая безрукаўка. Мы выступалы в галёнах і фартухах. Моталь Іван. ГАЛУБКІ мн. Незабудкі. Назбіралі ў букет галубкоў. Гарадзішча Лях. ГАЛУЗА м. і ж. Неахайны чалавек. Ну й галуза, завшэ мурзатый. Міжлессе Бяроз. ГАЛУШКА ж. Булка. Матэ спыкла смачну галушку. Гаравіца Драг. ГАЛЬ ж. Гала; адкрытая, бязлесная прастора. Там почынаеца галь, лісу совсім нэма. Хаціслаў Малар. ГАЛЬБА, ГАЛЬВА ж. 1. Пятля на ярме, у якую ўстаўляецца дышаль. На паворніцы посэрэдіне — гальба, скручвалася з дуба і накладаваласа на дышэль. Велута Лун. 2. Скручаныя дубцы, якімі звязвалі бярвенні. Гальвы скручвають рублі. Дружылавічы Іван. ГАЛЬВІНА ж. Гл. галь. Тую гальвіну воком ны обхватыш. Ладараж Пін. ГАЛЬКА ж. 1. Жаночая сарочка з карункамі. У мэі бабы колыся була галька. Какорыца Драг. Хорошые мохры ты к гальцы прышыла. Дзятлавічы Лун. 2. Ніжняя спадніца з карункамі. Бабы одягають під спід галькы, сподныця тоды добрэ выглядае. Кустын Брэсц. Пододіла гальку під спудныцю. Маларыта. Гальку в нашым сылі носыть тылько вжэ одна тітка, шо з Росеі прыйіхала. Закозель Драг. 3. Камбінацыя. Моя суседка купыла нову гальку, хорошу, капроновy. Рыкавічы Жабін. ГАЛЯТЫ незак. Не рабіць нічога карыснага. Цілый дэнь дэсь галяв, нычого ны зробыв, шчо просыла. Хрысцібалавічы Пін. ГАНАВЫЦІ, ГАНАВЫЦЫ, ГАНАВЭЦЭ мн. Нагаві-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁