ГАВЭНДЫ мн. Пустая размова. Надоіло вашы гавэнды слухаты, росказала б людям вартое шо. Кустын Брэсц. ГАДКА ж. Думка. Гадка в ёго добра була, а зробыв ничого. Корчыцы Кобр. ГАЁТ м. устар. Сшытак. Скілько школьнікы гает портять. Макраны Малар. ГАЗІВКА, ГАЗУВКА, ГАЗЫВКА ж. устар. Маленькая лямпа без шкла. Колыся свытылы газівкамы. Залессе Кобр. Постав осторожно газувку на піч. Шэбрын Брэсц. Батько запалыв газывку і пошов у лёх. Моталь Іван. ГАЗІВКА, ГАЗУВКА, ГАЗЫВКА ж. Лёгкая газавая хустачка. Якая твоя газівка хороша. Гершоны Брэсц. Вітэр трэплэ газувку, гляды, коб ны згубыла. Кустын Брэсц. Газывку зав'яжы на шыю. Прылукі Брэсц. ГАЗНЫК, ГЭЗНЫК м. Гл. газівка. Я запалыла газныка і пысала хлопцёвы пысьмо. Заверша Драг. Гэзнык горів тьмяно. Хаціслаў Малар. ГАЙДАЙ, ГАЙДАР м. устар. Табуншчык. У гайдае наймаліса молодыі. Сямігосцічы Стол. Він добрый гайдар, усё на волах. Макраны Малар. Булы такыі гайдары, шо гонялы чужыі коны. Хаціслаў Малар. ГАЙДАМАКА, ГАЙДАМАХА м. і ж. экспр. Высокі чалавек. Дывэ, якэй гайдамака взрос. Субаты Драг. Во якая гайдамаха пушла, всі дывытыся почалы. Клятышча Кобр. ГАК м., ГАКА ж. 1. Спецыяльны крук для гною. Гакі — то которы ірвуть гнуй у хліві. Макраны Малар. Коваль зробіў мне гаку для гною. Угляны Бяроз. 2. Матыка. Узяла гака і пайшла ў гарод да капусты. Квасевічы Івац. Баба з гакою пошла на дялку бураків. Моталь Іван. ГАКОВКА, ГАКАЎКА ж. Матыка. У нашом сэле все людзі копают бульбу гаковкамі. Лінова Пруж. Гакоўка наша затупілася. Шылін Бяроз. ГАЛАГУТ м. Певень з густым пер'ем на нагах. Завыла мама того галагута, а він б'ецця. Кустын Брэсц. 2. перан. іран. Фанабэрысты мужчына. Гля, галагут пушов, зымлі ны чуе пуд ногамы. Кустын Брэсц. ГАЛАТКА ж. Аладка. На стол паставілі галатке. Навасёлкі Бар. ГАЛГІТАЦЬ незак. Казытаць. Вельмі баіцца, калі пачнеш галгітаць его. Лыскава Пруж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁