цы. Маты купыла батьковы новы ганавыці. Рагадашч Іван. Ганавыцы сохлы на гуры. Клейнікі Брэсц. Розодрав ганавэцэ. Саха Драг. ГАНДАРАК м. Андарак. В бабы шэ будэ в скрыні гандарак. Закозель Драг. Кулысь худылы в гандароках. Ялач Драг. ГАПЛЯ ж. 1. Пятля, на якую вешаюць адзенне. Гаплю трэба зразу зробыты і прышыты, бо як вішаты будэ? Валішча Пін. Маты зробыла гаплю завылыку, вылазыть, торчыть. Кустын Брэсц. 2. Аплік. Чы е у вас белые гаплі? Жычын Бяроз. Памянш. г а п е л ь к а, г а п э л ь к а. Прышыла гапэльку до швэдра. Кустын Брэсц. ГАРА ж. Воз для перавозкі бульбы. Гара повна картоплюв. Літоўск Драг. ГАРАБЕДА ж. Невялікая колькасць. З болота трэба хоч гарабеду сена прывесты. Міжлессе Бяроз. ГАРАБЕЙ м. Верабей. Мы злавілі гараб'я. Гарадзішча Лях. Под стрыхою у нашое хаты гарабей звіў гнездо. Заліпенне Лях. ГАРАБІНА, ГАРАБЫНА ж. Рабіна. Літошня гарабіна добрэ цвіла. Плехава Івац. Гарабына ужэ цвітэ. Ляхаўцы Малар. ГАРАБОК, ГАРАБУК м. Гл. гарабей. Селі гарабкі на кучу соломы. Заполле Лях. Гарабукы коло хаты крутяцця. Хаціслаў Малар. Памянш. г а р а б у ш о к, г а р а б э ш о к. На вышні сыдів гарабушок. Опаль Іван. Гарабэшкы зімою у стрэхі хаваюцца. Валішча Пін. ГАРАМАХА ж. Крывая галіна. Одріж тую гарамаху. Кустын Брэсц. ГАРАМАЧЧЭ н. зборн. Ламачча. У лісэ було много гарамачча. Клятышча Кобр. ГАРАПА ж. Бізун. Быты коня гарапою можэ і дурэнь. Хаціслаў Малар. ГАРАПНЫК м. Тое ж. Гарапныка ны згубы по дорозі. Дастоева Іван. ГАРАХОВАТЫЙ, ГОРОХОВАТЫЙ прым. Кучаравы. У сыло до нас прыіхав гараховатый огроном. Карсынь Іван. Еі хлопыць такый гороховатый, як дівчына з парыкмахерскыі. Хаціслаў Малар. ГАРАХЫ мн. Валасы. У ёго гарахы уюцца самы. Крамно Драг. ГАРАЦЬ, ГОРАТЫ незак. Араць. Гараць і касіць мне прыйшлося, бо рана памёр мой чалавек. Гута Лях. Гораты тяжко. Кустын Брэсц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁