ВЫЖАРЫШЧЭ н. Выжарышча. Вжэ і на выжарышчы появылася поросля. Хаціслаў Малар.
ВЫЖЛА ж. экспр. Вельмі хітры чалавек. Выжла гэтая проклятая штось знов вынюхвае. Коланск Івац.
ВЫЖЛУКТЫТЫ зак. экспр. Выпіць. Коб хоч каплю оставылы молока. Всё до дна выжлуктылы. Судзілавічы Бяроз.
ВЫЗ прыназ. Паўз. Чулі, як учора Максім у контору ішоў. Хоцеў выз плота пройсці, а там яма, так вон з головою туды. Люсіна Ганц.
ВЫЗЫРКА ж. Маяк. За сылом стоіть вызырка. Дзеткавічы Драг.
ВЫЙМА ж. Рэшткі асновы ў шырыню пры накідванні ў ніт і бёрда. Як пэрэснуеш, то останэцца вийма, в бэрдо нэ влізла. Здзітава І Бяроз.
ВЫЙМАНКА ж. Прарэх. Выйманку трэба шэ обкыдаты. Тышкавічы Іван.
ВЫКАПАНЫЙ прым. Падобны. Сын був выкапаный батько. Боркі Бяроз.
ВЫКІДАЦЦА зак. Набрацца сіл, акрыяць. Парася памалу й выкідалася, дзякуй богу. Агарэвічы Ганц.
ВЫКЛАДАНКА ж. Гл. выбіранка. Бачыла лоўкую выкладанку. Унясём вярстах у хату, хочу выкладанку выткаць. Купаўцы Лун.
ВЫКЛАДЫ мн. Асаблівы спосаб ткання ўзорамі. У выклады выкладаюць, клубочкы маленькы быруть і выкладають. Ляхавічы Драг.
ВЫКУБЛЫТЫ, ВЫКУБЛІЦЬ зак. экспр. Выседзець, памяць ложак. Чого ты всёго ліжка выкублыла? Радчыцк Стол. Вжэ постэлю выкублыла в дівках. Кустын Брэсц. Выкублылі увесь ложок. Белавуша Стол.
ВЫКЫЦЯТЫ зак. Вымазаць. Выкыцяв вчора рубашку. Гершоны Брэсц.
ВЫЛІВОК, ВУЛІВОК м. Вылівак. Я зноў знайшла вылівок. Лунін Лун. Вуліўкі лле як гладка кура. В. Лес Драг.
ВЫЛІКДУРА ж. зневаж. Вялікая дзяўчына, якая паводзіць сябе, як малая. Якая вылікдура, а з малэмы шчэ бавыцця. Хадасы Кам.
ВЫЛКОВЫСКО н. Гл. вілашнік. Залізны вылкы набывають на вылковыско. Ляхаўцы Малар.
ВЫЛЫВКА ж. Прылада, якой выліваюць ваду з лодкі. Зробыв вырбову вылывку. Маладзельчыцы Пін.
ВЫЛЮДНЯТЫ зак. Выраўняцца, набрацца сілы.
104 👁