Порося вжэ здыхало, а потым неяк вылюдняло. Кустын Брэсц. Було зразу бідно, алэ някось покрохы вылюднялы. Вулька Сіманаўская Драг.
ВЫНОК м. Пляцёнка. Вынок цыбулі шэ вісыть на пычі. Ляхавічы Драг.
ВЫНОРЫЦІ зак. Знайсці, адшукаць. Вынорыла кулёк мукі в сцёпцы. Амяльная Івац.
ВЫПРЫНЫ мн. Парэчкі. У лісы поспілы выпрыны. Жоўкіна Пін.
ВЫПРЯД м. Пража. Лучшый выпряд на основу трэба. Олтуш Малар.
ВЫПУСТОК м. Аднагадовае цяля. Одных выпусткув дэсэть. Саха Драг.
ВЫРГІ мн. Скручанае васьмёркаю лыка. Выргі — гэто ек складяно восьмёркою лыко. Тышкавічы Іван.
ВЫРОСТОК м. Падлетак. Вжэ добры выросток, поможэ. Амяльная Івац.
ВЫСАДКІ, ВЫСАДКЫ мн. Высадкі. Трэба пасадзіці высадкі, шчоб булі семена. Лунін Лун. Позычыла в сусідкы высадок. Навасёлкі Кобр. На літо свойго насіння будэ, усякых высадкув насадыла. Гальцы Стол.
ВЫСЕКАТІ зак. Высмаркаць. Высекай носа свайму дітяті. Барычэвічы Пін.
ВЫСКОРОЖЭНЬ, ВЫСКОРОТЭНЬ м. Загнуты канец полаза. Выскорожня збіў, дорога кепска. Харомск Стол. За выскоротня взяв подняць. Велута Лун.
ВЫСМАГТЫ зак. 1. Вельмі захацець піць. В лісы так всі высмаглы, шо лэдьво до колодяза дотягнулыся. Кустын Брэсц. 2. Загінуць без вільгаці. Пугляды на той ліс, бач, як він быз воды высмаг. Пажэжын Малар.
ВЫСПЫТОК м. Штуршок нагой. Ны чыпай, бо дам выспытка. Хаціслаў Малар.
ВЫСТУПКЫ мн. Кароткія халявы. Шый чоботы з выступкамы. Тышкавічы Іван.
ВЫСТЯЖЫЦЦА зак. Накіравацца, выправіцца ў дарогу. Хай бы хоть трохы подождав. Так не — ужэ выстяжывса сам. Дубай Стол.
ВЫСЫЛУХА ж. Вясёлка. Дывыса — высылуха над лісом. Дастоева Іван.
ВЫТЛЫНА ж. Вярба. Коло хаты в іх ростэ вытлына. Парахонск Пін.
ВЫТНУЦЬ зак. Выцяць. З усёй сілы вытнуў ногою по мячу. Альшаны Стол.
90 👁