Сулічава Драг. З ячмэню мныго вусцяків. Ляхаўцы Малар.
ВУСЫК м. Адростак. Вусыкы в трускавках булы вельмі довгы. Ляхавічы Драг.
ВУСЯЛКА ж. Шнурок для падвязвання кошыка, калыскі. Вусялка в кулэсцэ вельмэ слабэі. Радастава Драг.
ВУТВА ж. Качка. Плівэ по рэцэ вутва. Давыд-Гарадок Стол.
ВУТЮГ м. Прас. Вутюгом погладыла кохту шэ вчора. Ляхаўцы Малар.
ВУТЮК м. Качаня. Вутюк слабы. Вутюкы од вутвы нэдэ нэ отходять. Гальцы Стол.
ВУЦЕЧКА ж. Экскурсія. Мая дачка паехала на вуцечку у Кіеў. Гута Лях.
ВУЧЫТЭЛЬКА, ВУЧЫЦЕЛЬКА ж. Настаўніца. У школу прыехала новая вучытэлька. Рудня Івац. Любяць дзеці гэту вучыцельку. Любань Лун.
ВУШЧАРОК м. Манюка. Ну і вушчарок жэ ты, я аж паверыці хацеў. Пузічы Лун.
ВХІТЧЫНА ж. Святкаванне перасялення ў новую хату. Добрая була вхітчына, шчэ помытаю. Хмелева Жабін.
ВЦІРАЛЬНІК м. Ручнік. Мама купіла вціральніка. Дварэц Лун.
ВШЭСТЕ н. Свята праз шэсць тыдняў пасля вялікадня. На вшэсте ны робять в полі. Шэбрын Брэсц.
ВЫБІРАНКА ж. Саматканая посцілка з узорамі. Мо ўжо выткала выбіранку? Кукава Ганц.
ВЫБЫРАЛЬНЫК м. Той, хто выбірае бульбу. Ты собі шчэ позвала выбыральныка? Арэпічы Жабін. Выбыральныкы выбырають картоплі. Хмелева Жабін.
ВЫВОЛОЧ м. экспр. Валацуга. В сылі его інакш ны звалы, як выволоч. Потягався по світу. Чвіркі Кам.
ВЫВЫЮХА ж. Пясчанае поле, дзе нічога не расце. Чы то полэ, чы вывыюха? Хаціслаў Малар.
ВЫГОДА ж. Аўтобус. Додому мы іхалы выгодою. Знаменка Брэсц.
ВЫДМІДЬ м. Мядзведзь. Выдмідь спрытно влазыть на дэрэво. Кавалікі Кам.
ВЫДМЭДЫНЫ мн. Ажыны. Выдмэдыны добрэ тут порослы, але ж колюцця. Шэбрын Брэсц.
ВЫДЮЖЫТЫ зак. Прамачыць да ніткі. Выдюжыв нас дошч. Гершоны Брэсц.
96 👁