кі Брэсц. 2. Пятля, за якую вешаюць адзенне. Вішак в пальтовы одорвався. Кустын Брэсц.
ВІШКІ, ВЫШКІ, ВЭШКЭ мн. 1. Гара ў сенях, хляве. Сено на вішках. Харомск Стол. Усе вышкі сенам залажылі. Гарадзечна Пруж. Трэба шчэ навозэтэ хлуддя і наложэтэ вэшкэ. Арэхава Малар. 2. Падстаўка пад вулей. Прыстройваюцца вішкі і ставіцца вулей. Харомск Стол.
ВІЯ ж. Вейка. Вія влэтіла в око. Сулічава Драг. Хорошый той, в кого довгы і чорны віі. Сасновічы Пін. Віі булы густы й хорошы. Ляхавічы Драг.
ВЛІЙНЫЦЯ ж. Алейніца. Влійныця була пустая. Макраны Малар.
ВЛІТУСЬ, ВЛІТЮСЬ прысл. Летась. Він окончыв школу ны влітусь, а позалітусь. Журавок Іван. То було шчэ влітюсь, колы батько дома жыв. Кустын Брэсц.
ВЛУСКНУТЫ зак. Увагнуцца, асесці, трэснуць. Дошка влускнула. Радастава Драг. Пічка влускнуты вжэ можэ. Гаравіца Драг.
ВМОСТЮХАТЫСЬ зак. экспр. Зручна і надзейна прымасціцца. Вмостюхався коло мэнэ. Вулька Сіманаўская Драг.
ВНЫРЫТЫСЬ зак. экспр. Утаропіцца. Внырывся в тую кныжку, нычого ны бачыт. Кустын Брэсц.
ВОБУЙ м. Абутак. Вобую гэтаго много, а яна ходзіць боса. Нецеч Бар.
ВОВЮРКА ж. Вавёрка. Глянь, вовюрка поскакала. Мерчыцы Пін.
ВОДЖОГ, ВОЖОГ м. Вожаг. Поправлю воджогом дрова. Церабень Пін. Зусім вожог абгарэў у вілах. Сасновы Бор Івац.
ВОДЗІЦЬ незак. Вышываць. Водзі хустку гэту. Кароцічы Стол. Дзеўкі седзелі і водзілі. Цераблічы Стол. Я водзіла ручніка. Там жа.
ВОДКІДОК, ВЫТКІДОК м., ВОДКІДКА, ВЫДКІДКА ж. Тварог. Водкідок смачный з цукром. Бярозаўка Кам. У нас говорать то творог, то выткідок. Молодыі вжэ мало так говорать. Страдзеч Брэсц. Покі водкідка свіжа, вона смачна, потом стане кісла. Хабы Брэсц. На столі стояв полумысок з выдкідкою. Высокае Бяроз.
ВОЕВАЦЦА незак. Сварыцца. Чаго ты вэсь дэнь воюеш? Осаўцы Драг.
ВОЖКІ мн. Лейцы. Добрэ трымайся за вожкі, ны тягны правую, бо кобыла завэрнэцца. Стрыгінь Бяроз.
97 👁