ют, а высною взламывают под картоплі. Адрыжын Іван. ВІД, ВЫД м. 1. Твар. Від у Колі був увесь у гразі. Альшаны Стол. Об куст абадрау выд. Вун зморшчыў выд. Церабень Пін. 2. Выгляд. На від хорошы коровы. Літоўск Драг. ВІДЗЁЛКО н. Люстра. Дзед крычау на ўнучку за тое, шчо вона розбіла відзёлко. Вулька ІІ Лун. Паглядзіся в відзёлко. В. Чучавічы Лун. ВІДОК м. Карціна. На сцяне вісіць прыгожы відок. Тартакі Бар. На відку нарысованы дрэвы. Шэйпічы Пруж. ВІЖОЛ, ВЫЖОЛ м. 1. Хітрун. Віжол всё вынюхае. Угляны Бяроз. 2. Непаседлівы чалавек. Сядь, выжол, ны крутыся. Міжлессе Бяроз. ВІКО н. Павека. Чого-то віко болыть. Ляхаўцы Малар. ВІЛАШНІК м. Дзяржанне вілаў, вілак. Трэба зрабіць новы вілашнік. Міцкевічы Бар. ВІЛІЦЫ, ВЫЛЫЦЫ мн. Чаўнок, пры дапамозе якога плятуць рыбацкія сеці, ткуць дарожкі. Віліцамі ходнікі звязала. Казлы Пруж. Вылыцамы то нэвода, ныта вэжуть. Спорава Бяроз. ВІР м. Паркан. Хлопчык з-за віра выглядав. Всёго города обгородыв віром. Чарнаўчыцы Брэсц. ВІРОК м. Юрок. Цётка Ганна так хутко клубка вірком віла. Хатынічы Ганц. З вірком ві, а то порэжэш пальцы. Бабровічы Івац. ВІСТЭРКО н. Люстэрка. Нычаяно брат розбіў вістэрко. На стэне весіт вістэрко. Клетная Пін. ВІСЯЛЮНЬКА ж. Вясёлка. Вісялюнька на небі. Плехава Івац. ВІТКІЛЯ прысл. Адкуль. Віткіля вітэ йдэтэ? Жычын Бяроз. ВІТРОВКЫ мн. Басаножкі. Мні купэлі новы вітровкы. Кустын Брэсц. ВІТРЫТЫ незак. Ветрыць. Маты довго вітрыла просо. Лышчыцы Брэсц. ВІХУР м. Моцны вецер, віхор. Ну і віхур поднявся. Ляхаўцы Малар. ВІШ, ВЫШІЙ, ВЫШЭЙ м. Трава, якая асталася на зіму не скошанай. Выкосіў троха на подсцёл вішу. Сінкевічы Лун. Вышій прывэзлы под хлів. Хаціслаў Малар. Бацька пайшоў у балота касіць вышэй. Калоднае Стол. ВІШАК м. 1. Вешалка. Пувісь пальто на вішак. Шума
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁