ВОЖОГЫ мн. Месца каля печы, дзе ставяць качаргу. І вожогы вымэты, попэлу насыпалоса. Гальцы Стол. ВОЙЛАКІ, ВОЙЛАКЫ мн. Тып бурак. Войлакі мяккія і цёплыя. Нецеч Бар. Пойдыш в город, то подывыся мыні войлакы. Осаўцы Драг. ВОЛЕЧКА ж. Ланцужок або вяровачка ад ашыйніка. Нехто ведзе на волечцы собаку. Вулька І Лун. ВОЛКІ прым. Вільготны. Склалі стожок волкого сена, то корова зімою не хоцела есці. Альшаны Стол. ВОЛОГА ж. Страва з таўчонага канаплянага семя, разведзенага вадой. Розомнуць семя з водою і робляць вологу. Альшаны Стол. С конопель волога. Як вологу робляць, коноплі мнуць, у сыру воду опускаюць, коноплі на дне, а зверху бы молоко робіцца. Там жа. ВОЛОСЦЕ мн. Валасы. Дівчына сыділа на стульці пуд хатою і росчэсувала волосце. Ланская Малар. ВОЛОХАТЫТЬСЯ незак. Рабіцца касматым. Нытка слызька і мнекка робыця, вжэ ны волохатыться. Олтуш Малар. ВОНДЗЕКА, ВОНДЭ, ВОНДЭЧКА часц. Вунь. Вондзека пасуцца коровы. Бабровічы Івац. Вондэ рустэ муя еблынка. Гаравіца Драг. Вондэчка ростуть ягоды. Аўсямірава Стол. ВОНПІТЫ незак. Баяцца, адчуваць адказнасць. Шчоб вон одразу прыказаў, то вона б крохі вонпіла б. Валішча Пін. ВОРОНЯК м. Варона. На кажноі хвоі по пяць гнёзд вороняков. Раздзялавічы Ганц. На хліві сідзіць вороняк. Лунін Лун. ВОРОТЫЛО н. 1. Навой. На воротыло трэба разложыты прежу. Папіна Драг. 2. Драўляны вал у колах. Воротыло в пырэднім колысовышэ добрэ. Ляхавічы Драг. 3. Драўляны вал з ручкаю, пры дапамозе якога дастаюць ваду з калодзежа. Закруты добрэ цэпа на воротыловы. Кустын Брэсц. 4. Ручка ў жорнах. Воротыло прыкрыпылы ду жорнув. Гершоны Брэсц. 5. перан. Непаваротлівы чалавек. Такэ вжэ воротыло, нычого сам ны зробыть. Кустын Брэсц. Памянш. в о р о т ы л ц э. На воротылцэ закруты полотно. Папіна Драг. Трэба вжэ з воротыльца полотно зняты. Гальцы Стол. Воротыло, на которое пража крутыцца, а на которое полотно ішло, звалы воротыльцэ. Здзітава І Бяроз. ВОРОТЫННЫК м. Вал, на які намотваецца натканае палатно. Я з братом учора бачыла воротынныка коло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁