ВБЫТЫСЬ зак. Запомніцца, застацца ў памяці. Той дэнь вбывся мыні в памыть. Осаўцы Драг. Вбылося шось в голову, шо там так говорылы. Кустын Брэсц. ВБАРДЫТЫСЬ, ВБЭРДЫТЫСЬ зак. Вытрымаць, выседзець. Але ж ны вбардылысь дывчета в нас, пушлэ до Оганэ. Субаты Драг. Ны вбэрдыцьця, ны посыдыть вдома. Вулька Сіманаўская Драг. ВВЫРЭДЫТЫСЬ, ВВЭРЫДЫТЫСЬ зак. Вельмі стаміцца. Зробыш, ныц с тобою ны зробыцца, од гэтого ны ввырэдысся. Сухачы Драг. Вжэ так вэн там ввэрыдывся. Радастава Драг. ВВЫШКЫ прысл. Увышыню. Ны ростэ ввышкы хата. Гершоны Брэсц. ВГАМЫТЫ зак. 1. Спыніць нешта, утаймаваць. Ны вгамыты діты, як розыйдуцця. Кустын Брэсц. 2. перан. Зразумець. Ну, вгамыв вжэ шо до чого? Кустын Брэсц. ВГОНЬ м. Агонь. Я рускладаю вгонь. Макраны Малар. ВДОБА ж. Фізічныя асаблівасці, фізічны тып. Якая в хлопця вдоба, на кого вын удався? Вулька Сіманаўская Драг. ВДОВШКЫ прысл. Уздоўж. П'ять мэтрув вдовшкы зробылы хату. Гершоны Брэсц. В'ЕЗЫ, ВЯЗЫ мн. Шыя і плечы. Так наробылася, шо аж в'езы болеть. Імянін Драг. Учора мышків наносывся, шо зарэ в'езы болеть. Осаўцы Драг. Гляды, коб вязы ны зломав. Кустын Брэсц. У мане вязы сільно заболелі. Рубель Стол. ВЕКО, ВІКО н. Накрыўка дзяжы, скрыні. Накрый дзяжу веком. Падлаззе Лях. Здыймэ віко і побач, ек там хліб. Павіцце Кобр. Трэбо, коб віко зробыв, бо гэтэ старое. Ляхавічы Драг. ВЕЛЬКІ прым. Вялікі. А на бяду і снег пасыпаў велькі. Малахоўцы Бар. ВЕНО н. Пасаг. Вона пушла замуж з добрым веном. Рубель Стол. ВЕТРАНІК, ВІТРАНЫК м. 1. Крытыя зверху акенцы на даху. Якіе хорошые ветранікі ў вас! Белавуша Стол. 2. Планка, якая звязвае кроквы ў канцы скрыжавання. Батько прыбэв вітраныка. Павіцце Кобр. ВЕШНІЦА, ВІШНЫЦА ж. Весніцы. Отчыняй вешніцу. В. Малешава Стол. Ужэ сіно вызуть, отчыняй вішныцю. Ляплёўка Брэсц. Дядько зробыв вішныцу. Ботава Пін. ВЗЛАМЫВАТЫ незак. Скарадзіць. На зіму вспахва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁