ВАРБУХ м. Верабей. Бачыў варбуха, як палецеў? Калазубы Пруж.
ВАРНАЧЫТЫ незак. Марудзіць. Варначышся ты довго. Макраны Малар.
ВАРОНКІ мн. Бульбяны суп. Маці наварыла варонкі, поем у обед. Дрэбск Лун.
ВАРСАНУТЫ зак. Штурхнуць. Хлопец розузлівся і так варсанув его, шчо мужык чуть пудневся на ногі потом. Лумна Кам.
ВАРСТАЦЬ, ВЫРСТАТ м. Стан для красён. Зарэ будом уносіць варстаць да навіваць кросна. Дзятлавічы Лун. Ны в кажного був свій вырстат, за ёго ж тілько трэба було заплатыты. Стрэльна Іван.
ВАРТЯГА, ВЭРТЕХА, ВЭРТЯГА ж. Гліняная міска. Коло розбэтыі вартягэ сыдів кіт і лызав молоко. Туляцічы Іван. Повна вэртеха варэныкув. Кустын Брэсц. Чоловік фурою возыть вэртягы. Олтуш Малар.
ВАРУНІЦА ж. Шафа для прадуктаў, посуду. Варона, сарока на прыпечку сядзелі, дзецям кашку варылі, па ложачцы дзялілі. А ты малы, круп не драў, хлеба не мясіў, кашку не варыў, табе кашка на паліцы, а ложачка ў варуніцы. Слабажаны Бар.
ВАРУНЯ, ВАРЫМНЯ ж. Варыўня. У варуні было многа бульбы. Гута Ганц. Бульбу на зіму сыпаць будзем уваруню. Дзяніскавічы Ганц. Іды в варымню, набыры картоплі. Бярозавічы Пін.
ВАРЫЛНЫК м. Гаршчок. Маты супу наварыла в варылныку. Агова Іван.
ВАРЭНЬКА, ВЫРЭНЬКА ж. 1. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Повну вырэньку ягод набрала. Карсынь Іван. От набраў грыбоў поўную варэньку. Цераблічы Стол. 2. Лазовы кош. Хлопэц прынёс варэньку картоплі. Рудня Івац. 3. Торбачка. Маты наладовала пастуховы вырэньку. Кустын Брэсц.
ВАСЫРВАГА ж. Ватэрпас. Пушлы ставыты хату, а васырвагу забулысь взяты. Харсы Брэсц.
ВАТЫВЭЦЬ м. Ватоўка. Ватывця пошылы в артэлі. Агароднікі Кобр.
ВАЎЧОК м. Замок. Хата закрыта на ваўчок. Юндзілы Пруж.
ВАФЫЛЬНЫЦЯ ж. Машына для прыгатавання вашчыны. У колхозного пчоловода е вафыльныця. Макраны Малар.
ВБОРА ж. Абора. У вбору зайіхала машэна. Сварынь Драг.
103 👁