Дыялектны слоўнік Брэстчыны (1989). М. М. Аляхновіч

 ◀  / 297  ▶ 
У нас некалі не так было, як цяпер. Бывала цэлы дзень папаробіш на полі, а вечарам маці у хату i калом не зажане. Бярэм кудзелю — i ў адну хату на вячаркі. На прыпячку лучына гарыць, а мы кудзелю прадзем i песьні сьпяваем. А як прыйдуць хлопцы з гармоняй, мы кудзелю пад лаўку, а самыя гуляць ды яшчэ лепяй песьні спяваць. Найбольш любілі песьню «Ох, ночанька, ох, цемная, Пара додому йсьці. А мілы друг валнуецца, Не хоча правясьці». Весяло было. Як заграе гармоня, та й ног пад сабою не чуеш. А у вас цяпер адныя шуры-муры, дажа песьні добрае не пачуеш. Але ў нас, дзеткі, час не той быў. Мы толькі рабілі i гулялі, а вам цяпер учыцца трэба. М. М. Я рм олік, 1917 г. н., в. М а г іл ё ў цы П р у ж а н с к а га ра в н а Неколі шчэ пры Польшчы глэй бацько буў лесьніком. Одного разу ішоў вэн по лесі, а посьле рэшыў, шчо лепш пойці чэрэз выжор, бо тудою было бліжэй. На выжоры земля покрыласа ўжэ ледком. Там жэ стояла копіца сена. Вэн i направівса до гэтого сена. Копіца з одного боку була выскублена. Бацько подышоў до копіцы с того боку, з якого вона була выскублена, подумаў, шчо тут нехто ночоваў. Посьлей вэн штырхнуў у копіцу ногою. С копіцы выскочыў дзік i стаў, вочы вытарашчыўшы. Бацько хоцеў застрэліці руж'ём, але оно раніў. Дзік тогды кінуўса на ёго. Бацько злекаўса i схваціў за вушы, а ногі вэн моцно ўпэр у землю. Там нідалеко буў стары Чаплеюк. Бацько злекаўса до поўсьмерці i крычыць: «Чаплеюк, поможы, стрэляй!» Чаплеюк боіцца бліско пыдыці до дзіка, а здалек боіцца стрэліці, бо заб'е бацька. Але после побачыў, шчо бацько мэцно дзержыць, подышоў бліжэй i стрэліў. Дзік поваліўса. Бацько доўго не мог опэмняціса. Все прошло добрэ, оно на колені дзік порваў бацьку штаны. Т. Р. К уц к о, 1915 г. н., в. С ом ін а Ів а ц эв Іц к а га ра в н а Я у школу ні хадзіла. Мяне бацько вучыў. Hi было даўней школы, только багатыя сваіх дзяцей вучылі. Бало, задасьць бацько заданнё, скажа мне таквеля i таквеля прачытаць, каб навучылася, пакуль ён прыедзя з лесу. А сам у лес, у зарабаткі некія хадзіў. Карчэ даўней капалі ў лесі на смалу i тарпатыну. У кацёл велькі гетых карчоў нагрузяць i падкладваюць пад яго агонь. I бяжыць c катла смала i тарпатына. Ну, я ўжэ навучусё чытаць, як харашо ўжо чытаю, задае больш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, ружём
3 👁
 ◀  / 297  ▶