цік, на вокно». Вот ано баба задрэмле, а салдат: «Бабушка, ці лежаць мое дзве копейкі?» Баба кажэ: «Лежаць, лежаць, спі». Зноў баба дрэмле, а салдат пытае: «Бабушка, ці лежаць мое дзве копейкі?» Надоело бабі, а вона зо сну i кажэ: «Ой, спі да не бэйса, у мане за вобразом дзвесьці рублей лежыць, дэй то я не боюс». Аж засмеяўса салдат, узяў грошы, а бабі оставіў на вокне дзве копейкі. Л. Ц. Ч а р н а во к а я, 1910 г. н., в. Д зят лавічы Лу н ін е ц к а г а ра ён а Атразу у сваты йшлі. Як сваталі, плелі лапці i кідалі ў хату маладое. A яна кажа: «Hi шпурай, ні бурай, свае лапці забірай». Гето ўге значыць, што ні пойдзе дзеўка замуж за гетаго хлопца, а як пойдзе, то прыбірае лапці. Ну, а веселле рабілі — былі прыданые. Цыганы ходзець i ловець куры па селе i паюць: Сем-сем — да на вечэру, Восьма — на печэнне, Дзев'ята — на сьнеданне, Дзесята — на абеданне. Пілі, скакалі, ішлі к калодзезю i абліваліса вадою. Каравай дзеліць друшко — бацько хрышчоны. Прыданые паюць: Наш друшко на парох лезе, То у печ, то на печ гледзіць, Да ці густа капуста, Ці велікі гаршчок кашы, Да ці будзе сватам нашым. У. С. Лят чэня, 1914 г. н., в. Г а ў р ы л ь ч ы цы Л у н ін е ц к а г а ра ён а Лядайко жылосо пры панах. Кажды дзень ідзеш к пану на работу. Дзеці удома галодные плачуць. А прыдзеш увечар дадому — самому есьці німа чаго. Багато дзяцей памірало з голаду. У мяне самое памерло двое дзяцей. Адзежа была ва ўсіх бедная, хадзілі ў лахмоццях. Зімою абуваліса ў лапці. На ўсё сяло была адна пара ботаў i адна пара чаравікаў для маладых. У гетым абутку хадзілі вянчацца. Зімою цэлы дзень робіш, а вечарам запальваеш цеску на камінку i садзісса прасьці. Трэба было напрасьці багато кужалю. Ткала я, бывало, па 12—15 губак палатна i шыла з яго адзежу. Ды шчэ панатыкаю, бывало, радзюшак, настольнікаў, ручнікоў, мяшкоў. Т. М. К а р п ен я, 1911 г. н., в. Д зя н іс к а в ічы Г а н ц а в іц к а г а ра ё н а
Дадатковыя словы
дзевята
1 👁