Война прышла в наша сэло як шото страшнэе. Пуомню як зарэ, як воны вваліліса в сэло на мацыклетах, машинах, аш страшно гледзеці. Всего за войну прышлоса пэрэжыці, але я хочу росказаці про однэ: як катовалі парцізан. Зранку по хатах почалі лазіці «бобікі» (гэто мы поліцаёв так называлі) i выгоняці людэй на двуор. Мы думалі: конэц вжэ, нэ вэрнэмса жывымі. А то ш прыгналі на кляштор, бачымо: тры шыбеніцы стоіт, i коло іх крутяцца поліцаі. Бачымо: вэдут трох хлуопчэнятков, молодые все, годов по восімнаццэць. Прывэлі, поставілі, а на шыю ім повесілі некіе досочкі з нечым напісаным. Я грамотный, алэ ж здалёку розобраці, шо там нагіісанэ, было цяшко. Потом став говорыці некі чуорный худый немец. Начав обзываці іх всякімі словамі. Крычав, шо зо всемі зробіт тэе, хто будэ помогаці парцізанам. Два здоровых поліцая подвэлі гэтых хлуопчэнятков до табурэткі. Помню, шо одзін крыкнув, куоп отомсцілі за ёго смэрць немцам. Повесілі іх, а мы стоялі i гледзелі i помохчы нічым нэ моглі. Потом нас порозгонялі дохаты, a вуоны осталіса вісеці. Але ш рано іх там нэ было. Говорылі, шо парцізаны іх забралі ноччу. А вжэ як нашы наступалі, мы поймалі того поліцая, шо откідав табурэтку, як іх вешалі. Рострэлялі подлюгу. I. M. М а р о з, 1898 г. н., в. С я л ец Б я р о з а ў с к а г а ра ё н а Даўным-даўно гэтэ було. Йшчэ моя маці мне росказвала, шчо поколішнёму нашэ село як бы по родох розбітэ було. Булі Ліхваны, Оўсеё, Карпы, Кормілцэ, Барысы, Клубы, Андрэё, Кошэўскіе, Козакі, Макады, Коўбасы, Стрэльцэ. I ось жыў чоловек молоды, але вельмі розумны, хорошы i здоровы. Прозывалі ёго Ліхван Ліхваненя. Ось гэты Ліхван Ліхваненя да забіў шчыколотком целя i ўсе чысто подзеліў по родох так, як бы даў ім кожному роду халакцерысьціку. Стрэльцом даў пляхі, шчо до іх заежджаюць ляхь, Кормільцом — голова, бо там молодзіца молода. Мельніком — кішкі завязваць мешкі. Оўсеём — здор, бо ў іх велікі двор. Андрэём — почкі, бо ў іх хорошые дочкі. Карпом — ныркі, бо ў іх хорошие сынкі. Казаком — вушы, шчо ў іх нема ні хлеба, ні колотушы. Кошэўскім — рогі, бо не ўступаюцца з дорогі. Моўсеём — морда, бо ў іх натура цьвёрда. Борысом — шкура, шчо ў іх дурна натура. Погодом — хвост, бо воны ходзяць у цэркоў у пост. Коўбасом — печонкі, шчо воны ходзяць на вечоркі. Ліхваном — серцэ, шчоб ніхто не гледзеў у окенцэ. Клубом — прысы, бо там Еўмен лысы. А собе оставіў тулобец, бо вон хлопец молодзец. Я. А. П а ў л о в іч, 1909 г. н., в. Ц е р а б л ічы Ст олінскага р а ё н а Богато шчо зменілос в нашом селе. Колісь дзеўкі ходзілі ў сподніцках полотняных, шчо саміе вуткуць да нашыюць галёнбу тых чырвонезных да ў лапцях, у кабатох, сорочкі доўгіе з водзікамі торчаць с-пот сподніц, a цепер, моўляла баба Сачыха, у шоўкох, да ў крэп
Дадатковыя словы
вбдзікамі, галёнбў, кабатбх
3 👁