Старонка 280
◀ / 297 ▶
НЫЗКІЙ НА ГОЧЫ. Блізарукі. А він одразу нызкій на гочы був, шэ малым за ім біглы хлопцы, всэ очкарыком дражнылы. Дружылавічы Іван. НЫ КРУП НЫ МУКЭ НЫ ВОЗМЭШ. Пра няздольнага чалавека. Тупэй гэты чоловік, ны круп ны мукэ з ёго ны возмэш. Закозель Драг. НЫ ХАТЫ НЫ ЛОПАТЫ. Анічога. Да в ёго ны хаты ны лопаты, всё будяўся дэсь по світу. Дружылавічы Іван. ОД БРЭГУ ДО БРЭГУ. Поўнасцю. Узялася Ганна за роботу, од брэгу до брэгу попрыбірала, наскладвала. Шылін Бяроз. Усю гулыцю водою залыло, од брэгу до брэгу, шчо і пройты ныма дэ. Кустовічы Кобр. ОД ВЭЛЯ ДО ВЭЛЯ. Усё, поўнасцю. На суду росказала усе од вэля до вэля, нічого не ўтаіла. Рубель Стол. ОДНУ ДРОБЫНУ. Зусім мала, крышачку. Надоіла молока вчора одну дробыну. Осаўцы Драг. ПАВЕСІЦЬ ЯРМО НА ШЫЮ. ПОВІСЫТЫ ЯРМО НА ШЫЮ. Узяць на сябе абузу. Павесіў гэта ярмо на шыю, а цяпер свету за работаю не бачу. Ліпск Лях. Дыржеты зарэ много гусэй — гэто чшо повісыты ярмо на шыю. Крытышын Іван. ПЛЕСЦІ ВЕРЭНЬКУ. Хлусіць. Ні плеці верэньку, все рэўно я тобе не веру. Выганашчы Івац. ПОД ГОРАЧЫЙ ЯЗЫК. Не падумаўшы (сказаць). Под горачый язык чого тылько ны скажэ він, стоіт ёго зачыпыты. Дружылавічы Іван. ПОЙТЫ В ХВОІНУ. Памерці. Хворіла, хворіла, дай пошла в хвоіну. Осаўцы Драг. ПОШЧЫТАТЫ РЭБРА. Пабіць. Ны лазь по чужых садках, а то пошчытае ніхто рэбра. Паўтаранавічы Пін. ПРАВОТУ ПРАВІЦЬ. Даказваць сваё. Васілю мойму хоць у лоб стрэляй, седно свою правоту правіць. Рубель Стол. ПУСТЫ МЛІН. Пустамеля. От пусты млін, дай людзям одпочыць, не мэлі лішнёго. Рубель Стол. РОЗВІСЫТЫ СВОІ ЛОКАТОРЫ. Слухаць непатрэбнае, забароненае. Чого розвісылы своі локаторы, шчэ рано вам слухаты гэтэ. Бездзеж Драг. СЕСЦІ СТРУПОМ. Апынуцца ў непрыемным становішчы. Радоваліса, радоваліса, а цепэр селі ўсе струпом, не знаюць, кому і як гледзець у вочы. Бастынь Лун. СОБАКЫ ВІСЯТЬ НА ШЫІ. Пра ляноту. Буракы шы ны дополола, собакы ны шыі вісять. Зарэчка Драг. СТАРОЙ ГУСЕ ПО КОЛЕНА. Мелка. Нэ бойса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 297 ▶