Старонка 281
◀ / 297 ▶
пэрэходзіці, тут жэ плытко, старой гусе по колена. Шылін Бяроз. 2. Пра малога, недарослага. Бацько маленькі, старой гусе по колена, а сыны ўсе, як дубы, повыросталі. Рубель Стол. ТЮТЕЛЬКА Ў ТЮТЕЛЬКУ. Дакладна. Ек зробьть поножі, то тютелька ў тютельку подходять. Крытышын Іван. ХОТЬ ГОКО ВЫКОЛЫ. ХОЦЬ ВОКО ВЫКОЛЬ. Вельмі цёмна. На дворі такая поночота, хоть гоко выколы. Уласаўцы Іван. А цемень была, хоць воко выколь. Еле добраліса. Альшаны Стол. ХОТЬ КОЛ НА ГОЛОВІ ТЭШЫ. Пра вельмі ўпартага. Тобі хоть кол на голові тэшы, а всё ровно свое правэш. Закозель Драг. ХОЦЬ РАСПЭРАЖЫСА. Вельмі многа. Цёплыя дажджы прашлі нідаўна, лісіц хоць распэражыса. Макава Ганц. І ўдома роботы — хоць роспэражыса. Рубель Стол. ХОЦЬ ТЫ З'ЕШ. Вельмі добра. От копёчку роўненьку положылі, хоць ты з'еш. Рубель Стол. ЦАРСКА ДІВКА. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. Я була царска дівка. Новая Папіна Драг. ЦІ ПОЦЯГНУЦЦА ЦІ НЕ. Вельмі марудна (працаваць). А шчо ты ее не знаеш, вона ў любой робоце так — ці поцягнуцца ці не. Альшаны Стол. ЦЯГНУЦЬ НІТКУ. Адкладваць размову пра самае галоўнае надалей. Ну, чого ты цягнеш нітку? Ведаеш верш ці не? Бастынь Лун. ЧУТЬ ДУХ У ТІЛЫ. Быць вельмі слабым. Наша баба вэльмы хвора. Чуть дух у тілы. Бездзеж Драг. ЧЫРВОНЬ ДА ХОРОСТВО. Пра вельмі здаровага, прыгожага чалавека. Бапка Надзя — чырвонь да хороство, а от ее дзед за последнее врэм'я зробіўса худым мэшком. Бастынь Лун. ШКУРА ГОРЫЦЬ. Пра непаседлівага, гарачага чалавека. Ты ёму не роўня, на ём шкура горыць. Цна Лун. ШЧО СЛЕПОМУ ЗЕРКАЛО. Пра нікому непатрэбнае. Одзінаково мне трэба твоя помоч, шчо слепому зеркало. Рубель Стол. ШЧО У БОГА ДЗЕНЬ. Кожны дзень. Сено зогніе, шчо у бога дзень ідзе дошч. Цна Лун. ЯК БА. Вельмі хутка. Ты сем'ёй гэтого ўчастка як ба выполеш. Рубель Стол. ЯК ГАНУЧЫЮ ПО ЗУБАХ. Не падумаўшы (ска-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 297 ▶