рыць. Од страху у мынэ і мову одняло. Дружылавічы Іван. Так спужавса, шчо мову отняло. Хорск Стол.
МУХА НОСА НЕ ПОТОЧЫЦЬ. Не прыдзярэшся, не падкапаешся. Я так роблю свою роботу, шчо муха носа не поточыць. Бастынь Лун.
МЭТЭР (АРШЫН) З ШАПКОЮ. Пра чалавека вельмі малога росту. Ну й кавалера собі знайшла — мэтэр з шапкою. Здзітава і Бяроз. Сам мэтэр ш шапкою, а петушыцца. Хорск Стол. Здэцца, небольшого росту, аршын ш шапкою, а як стане што робіць, то ўсе горыць у руках. Рубель Стол.
НА ВОЛОВУ ШКУРУ НЕ СПІШЭШ. Многа. Я вам столько наговорыла, шо і на волову шкуру не спішэш. Сігневічы Бяроз.
НА ДВА БОКЫ. Прагна (есці). Ны спышы, а то ісы на два бокы, бы тры дні голодный. Крамно Драг.
НАЛОЖЫТЫ ЛАПУ. Прысвоіць чужое. Гэто было матырынэ, а зарэ зятёк лапу наложыў. Дружылавічы Іван. Наложыў лапу на Ганнынэ добро, як у прымы прыйшоў. Здзітава і Бяроз.
НІ К ТЫНУ НІ К ПЛОТУ. Нікуды не варты. Купілі стола ні к тыну ні к плоту, ні есці на ём нельга, ні пісаць. Рубель Стол.
НІ ПОРАХУ НІ СІНЯГА. Анічога. Ні пораху ні сіняга ў яе ні дастанеш. Коратчын Івац.
НІ СЕЛО НІ ПАЛО.
НЫ СІЛО НЫ ПАЛО. Без прычыны, нечакана. Погулялі п шчэ недзельку, а то ні село ні пало хочэце ехаць. Цна Лун. Ны сіло ны пало завіхрыла роботу кідаты да ў город іхаты. Здзітава і Бяроз.
НІ ТРЭСНЕ НІ ЛЯСНЕ.
НЫ ТРЫСНЭ НЫ ЛЯСНЭ. 1. Анічога. Не скоро короў будом пасьціць, а ў хлеве ні трэсне ні лясне. Азярніца Лун. 2. Яшчэ нічога невядома. Ны трыснэ ны ляснэ, а вун ужэ панікуе. Здзітава і Бяроз.
НІ Ў СТРОМ НІ Ў ЛОМ. Неўпапад. Лепш моўчы, а то говорыш ні ў стром ні ў лом. Цна Лун.
НОГІ Ў РУКІ. Вельмі шпарка (бегчы). Як побачыў, шчо хмара находзіць, то ногі ў рукі і лецеў скорэй дохаты. Рубель Стол. Як сказалі, шо сын прыіхаў, то ногі ў рукі — дай бігом дохаты. Здзітава і Бяроз.
НОСА НЭ ЎТЫСНУТІ. Цесна. У лаўцы гэтулькі людзей, шчо й носа нэ ўтыснуті. Амяльная Івац.
НЫ БРАТ НЫ СВАТ. Чужы чалавек. А шчо ты про Мыколая говорыш, мыні він ны брат ны сват. Белінок Драг
115 👁