Старонка 278
◀ / 297 ▶
новы нагавыцы, дай колысом груды дыржыть. Ахова Пін. КОСЫ ДЫБОМ СТАНОЎЛЯЦЦА. Пра пачуццё жаху, вялікага страху. Ек побачыла я гэтэ всё, то аж косы в мынэ дыбом сталы. Вялікі Лес Драг. Гляну ў мій дід упырод — і косы дыбом сталы: прамо на ёго вовк ідэ. Уласаўцы Іван. КОСЫ НА СОБЕ РВАЦЬ. КОСЫ НА СОБІ РВАТЫ. Моцна перажываць. Вона аш косы на собе рвала, як сына провожала: одзін вон у ее. Рубель Стол. Косы на собі рвала, як дытя в дорогу отправляла. Дружылавічы Іван. КОТОРА ПОРА. Даўно. Ужэ котора пора, як ты не прыходзіш до мэне. Рубель Стол. Ны пошые сподныцы, вжэ котора пора, ек оддала. Крытышын Іван. 2. Позна. Ужэ котора пора, а его ўсе нема, мо нешчо ў дорозі случылос? Альшаны Стол. Котора пора на дворэ, а короў шчэ нема. Цна Лун. КОШЫЛІ ПЛЫСТЫ. КОШЭЛЕ ПЛЕСТЕ. Гаварыць абы-што. Вона вам наговорыть, зарэ ек начнэ кошылі плысты, то аж слухаты більш ны захочытэ. Сычэва Іван. З тым вэлікдуром лепш нэ бай, бо вон як почнэ тобе кошэле плесте, шчо рады нэ найдэш. Валішча Пін. КУДА (КУДЫ) ОЧЫ ДЫЎЛЯЦЦА. Куды папала, абы-куды. Выйшла баба з хаты — і дай бог ногы, куда очы дыўляцца. Ахова Пін. Іды субі куды очы дывляцца. Карсынь Іван. КУСОК ЛЕЖНЯ (ЛОДОРА). Гультай. У ее усе дзеці спраўные до роботы. Одзін вон ні на шчо не здатны, так, кусок лежня. Альшаны Стол. От лодора кусок, як шчо робыты, то вун всё ровно ны чуе. Выжлавічы Пін. ЛАПІК НА ЛАПІКУ. Пра вельмі бедна апранутага. Добрэ допіўса, лапік на лапіку ходзіць, аж брытко. Цна Лун. 2. Пра старое, зношанае адзенне. Лапік на лапіку — другі пабаяўса б адзець, а ён ходзіць. Макава Ганц. ЛЕГЦІ ЛОГОМ. Зваліцца ад стомленасці. После гэтой роботы я точно лягу логом. Бастынь Лун. ЛЕХКЫЙ НА ЯЗЫК. Гаваркі. Ны тому слава, хто на язык лёхкый, а тому, хто у ділу стойкый. Паўтаранавічы Пін. МАКОВЫІ РОСЫНКЫ В РОТУ НЫ МІТЫ. Быць галодным. Возыўса я цілый дэнь, маковыі росынкы ў роту ны міў. Ахова Пін. МОВУ ОДНЯЛО. Пра страту здольнасці гава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 297 ▶