дзень, бо за святым духом не будзеш дзень робіць. Рубель Стол.
ЗА ХОЛОДНУ ВОДУ НЫ БРАТЫСЬ. Нічога не рабіць. Валя, іды хоть гуркы полы, бо ты тыпэр шэ й за холодну воду ны бралась. Чарнеевічы Драг.
ЗБОР-ДРУЖЫНА. Усе, без разбору. Не розберус я. Шчо гэто вы мне за збор-дружыну прыслалі? Альшаны Стол.
З ГОЛЫМІ РУКАМЫ. Без нічога. На высілле ны підыш з голымы рукамы. Нямержа Драг.
З ГОРАЧО У ПОЛЫМЯЧЭ. У больш цяжкае становішча, чым было. Влецела добрэ моя дочка, з горачо у полымячэ. Цна Лун.
З ОБУХА ОБУХ. Тупы чалавек. Про Ваську у сылі кажуть, шчо вын з обуха обух. Бездзеж Драг.
З ТОРБЫЁ ПУСТЫТЫ. Зрабіць жабраком. Голька продала хату і пошла до дытэй жыты. Покыль помогатымэ, то добрэ, а там з торбыё пустять. Уласаўцы Іван.
ЗУБЫ СКІРЫЦЬ. Смяяцца. Вон шчэ зубы скірыць. Амяльная Івац.
І КРЫШЫЧКІ ПОЗБЫРАТЫ. Быць вельмі падобным. Дочка і крышычкі батьковы позбырала. Бездзеж Драг.
І КУРЫ НЫ ШЭПЧУТЬ. 1. Нічога не нагадвае. Про ёго тут вжэ і куры ны шэпчуть. Пажэжын Малар. 2. Нікога не цікавіць. Да про тыбэ і куры ны шэпчуть. Дружылавічы Іван.
КАЗУ ПАСВІЦЬ. Адставаць у працы. Што ты казу пасвіш. Глядзі, як баба робіць. Коратчын Івац.
КІДАЦЦА НАПРАМКІ. Быць шчырым. Не думай кідацца напрамкі: гэтым яго не здзівіш. Мыслабаж Лях.
КІШКІ МАРША ГРАЮТЬ. Моцна хочацца есці. Вэльмы істы хочу, кішкі давно вжэ марша грають. Бездзеж Драг.
КОЗ ВОЗ. Вельмі многа (нагаварыць). Так я і не поняла, чого вон прыходзіў, наговорыў коз воз. Цна Лун. Вона ўжэ не малая, коз воз тобе нагомоніць. Дварэц Лун. Прыбігла, наговорыла коз воз, шо мы й ны розобралы толком, шо вона хотіла сказаты. Здзітава І Бяроз.
КОЛКА І РЭЗАНА. 1. Невядома хто. Глянуў — нека колка і рэзана нясе ўжэ яго сюды. Макава Ганц. 2. Штосьці нішто. Ходзіць расхрышчаны, бес шапкі. Ніяка колка ды рэзана яго ні озьмэ. Там жа.
КОЛЫСОМ ГРУДЫ ДЫРЖАТЫ. Фарсіць. Наложыў
111 👁